Дзень абароны дзяцей у Зэльве адсвяткуюць у анлайн-фармаце
Набліжаецца адзін з доўгачаканых і любімых усімі дзецьмі (і нават дарослымі) дзень – 1 чэрвеня. Гэта пачатак лета, а з ім – час новых знаёмстваў, адкрыццяў, ўражанняў.

Штогод у гэты дзень па ўсёй краіне дарослыя ладзяць разнастайныя мерапрыемствы для дзяўчынак і хлопчыкаў, ствараюць сапраўднае свята Дзяцінства. У гэтым годзе ў Зэльвенскім раёне мерапрыемствы пройдуць у новым, але ўжо даволі папулярным анлайн-фармаце.
Педагогі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.п. Зэльва падрыхтавалі шмат цікавых прапаноў, як весела і карысна сустрэць Дзень дзяцінства. А пачнецца святкаванне ў 11:00, калі на галоўнай старонцы сайта ЦТДіМ г.п. Зэльва будзе актывізаваны банэр #Дзеньдзяцінстваразам#.
Усе ахвотныя змогуць далучыцца да святочнага анлайн-марафону.
Сваімі ўсмешкамі дзеці змогуць падзяліцца ў рамках чэленджа “Прывітанне, лета!”.
Маленькія эрудыты змогуць праверыць свае веды ў віктарыне “Тэрыторыя дзяцінства” і медыяазбуцы “Горад майго дзяцінства” (азбука прысвечана 80-годдзю ўтварэння Зэльвенскага раёна).
Юных спевакоў і ўвогуле ўсіх аматараў спеваў запросяць далучыцца да караоке-марафону дзіцячых песень. Тым, хто не можа сядзець склаўшы рукі і цягнецца да hand-made, прапануюць наведаць віртуальную творчую лабараторыю “Дома не сумна!”.
Што за свята без фотаздымкаў! Фотакросінг у сацыяльнай сетцы “Укантакце” “Колесим туристскими маршрутами” заахвоціць да падарожжаў па маленькай радзіме.
Дарэчы, для аматараў падарожжаў па родным краі арганізатары падрыхтавалі віртуальную экскурсію “Зорачка на карце раёна”.
Спадзяемся, што новы фармат правядзення Дня дзяцінства прыцягне яшчэ больш удзельнікаў, чым у мінулыя гады. А мы запрашаем на марафон не толькі маленькіх зэльвенцаў, але і ўсіх тых, хто нават праз доўгія гады ў душы застаецца тым самым хлопчыкам ці дзяўчынкай.
Алена ЦЯРЭШЧАНКА
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Комментарии отключены