Дзень, адзначаны знакам бяды. Сёння спаўняецца 75 гадоў, як фашысты спалілі вёску Хатынь разам з яе жыхарамі

Гэта трагедыя апісвае ўвесь страх, жорсткасць і жах вайны. Да гэтай смутнай даты на Зэльвеншчыне прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў.   Вучняў СШ №2 г.п.Зэльва запрасілі ў раённую бібліятэку на тэматычную сустрэчу. Школьнікам нагадалі пра звесткі, ужо вядомыя ім з урокаў гісторыі. Хатынь сёння не знойдзеш ні на адной геаграфічнай карце. Знішчаная фашыстамі вясной 1943 года, вёска так і не была адноўлена. 22 сакавіка карнікі сцерлі населены пункт з твару зямлі разам са старымі, жанчынамі, дзецьмі. Фашысты абарвалі ў адзін дзень жыццё 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. Па словах бібліятэкараў, у 1969 годзе на месцы спаленай вёскі ў Лагойскім раёне збудаваны мемарыяльны комплекс «Хатынь». Гэта помнік не толькі ахвярам хатынскай трагедыі, але і ўсім знішчаным вёскам Беларусі, жыхарам нашай краіны, якія загінулі ад рук нацыстаў у гады вайны. Падлеткам прадэманстравалі прэзентацыі і відэафільмы, якія адлюстроўваюць падзеі 1943 года. У чытальнай зале работнікі бібліятэкі аформілі выставу пад назвай «Хатынь: 75 гадоў памяці і болю». Тут змешчаны газетныя публікацыі, а таксама творы беларускіх аўтараў на тэму трагедыі. Хлопчыкі і дзяўчынкі не прамінулі магчымасці пазнаёміцца з выданнямі, перачытаць яшчэ раз. Наталля МАЦЮК
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.