Дзень роднай мовы ў дзіцячым садзе
Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Свята не абышло і наш дзіцячы сад ДУА “Міжэрыцкая базавая школа імя У.Ляха”. У гэты дзень ў дашкольнай установе былі арганізаваны гутаркі «Для чага трэба ведаць родную мову”, беларускія народныя гульні, інсценіроўкі казак, чытанне і завучванне пацешак, вершыкаў, арганізаваны выставы кніг «З любоўю да роднай мовы». Для бацькоў падрыхтавана кансультацыя «Размаўляйце з дзецьмі па- беларуску”.

Сенняшні дзень прынёс сапраўднае задавальненне. Ён быў яркім, насычаным і запамінальным.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі Алена Ганчар
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Комментарии отключены