Акцыя «За любімую Беларусь» прайшла на Зэльвеншчыне 14 лютага
14 лютага раённы камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ініцыіраваў акцыю “За любімую Беларусь!”.
Маладзёжныя актывісты на вуліцах пасёлка раздалі прахожым незвычайныя “валянцінкі” – стылізаваныя чырвона-зялёныя сэрцы з подпісам “За любімую Беларусь!”. Паштоўкі сімвалізуюць любоў да роднага краю.
Удзел у акцыі прынялі вучні старэйшых класаў устаноў адукацыі раёна. Яны вырабілі плакаты ў выглядзе сэрцаў, на якіх былі размешчаны добрыя словы сябрам, аднакласнікам, роднаму пасёлку і Беларусі.
Напярэдадні Дня закаханых маладыя людзі стварылі каля дзясятка арыгінальных “валянцінак”, адрасаваных любімым музыкантам, артыстам, спартсменам, мастакам, вучоным, тэлевядучым, палітыкам. Большасць з іх прызначана для біятланісткі Дар’і Домрачавай, тэнісістаў Максіма Мірнага і Вікторыі Азаранка, спевака Тэо. Паштоўкі будуць перададзены адрасатам праз абласны камітэт БРСМ.
Наталля МАЦЮК.
Фота: Дзіяна БЕБЕХ.




Комментарии отключены