90-годдзе з дня нараджэння адзначыў былы супрацоўнік газеты “Праца”, жыхар г.п.Зэльва Мікалай Сяляўка

  Акрамя святочнага віншавання шаноўнага юбіляра ў суботнім нумары раённай газеты, работнікі рэдакцыі вырашылі наведаць яго дома непасрэдна ў дзень юбілею. Да нас далучылася сакратар раённага савета ветэранаў Ларыса Клімуць. Мікалай Іванавіч з жонкай Клаўдзіяй Фёдараўнай ветліва сустрэлі гасцей. Былі шчырыя пажаданні, кветкі, падарункі. І, вядома ж, успаміны. Мікалай Сяляўка можа гадзінамі расказваць аб сваім дзяцінстве, воінскай службе ў Карэі, пра шматгранную працоўную дзейнасць. Але асаблівай вехай у сваім жыцці лічыць працу ў раённай газеце: «Пачынаў карэспандэнтам, а ўжо праз чатыры месяцы даручылі ўзначаліць аддзел сельскай гаспадаркі. З гэтай пасады праз дваццаць два гады і пайшоў на за-служаны адпачынак». Мікалай Іванавіч заўсёды з павагай успамінае былога рэдактара Міхаіла Кузняцова: «Рады быў бачыць яго сёлета на мітынгу 9 Мая. Раней сустракаліся часцей. Любілі ўспамінаць нашу «Працу”», былых калег. Цікавыя былі гады. Але і сёння я без «раёнкі» не магу». На серванце ў зале ляжаў свежы нумар “Працы”.     Дарэчы, мы парадаваліся за Мікалая Івана-віча: ён задаволены сваім жыццём. У доме – сямейны дабрабыт, мае павагу ад дзяцей, радасць ад пецярых унукаў і пра-ўнучкі Машанькі. Ды і здароўе яшчэ дазваляе займацца любімымі справамі: папрацаваць на зямлі, схадзіць у лес за грыбамі ці проста зрабіць пешую прагулку па вулачках Зэльвы. На развітанне мы яшчэ раз пажадалі Мікалаю Іванавічу моцнага здароўя, каб пражыць гэтак жа дастойна і дзесяць дзясяткаў гадоў. Няхай так і будзе! З павагай – калектыў работнікаў рэдакцыі газеты “Праца”.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.