Дзiвосы роднай зямлi

2368 Суботнім чэрвеньскім ранкам малодшыя навучэнцы гімназіі №1 г.п. Зэльва разам з настаўніцай Т.М.Кузьміной і некалькімі бацькамі рушылі ў паход. Яны рыхтаваліся да гэтага дня ўсю чацвёртую чвэрць. Уносілі шматлікія прапановы , якія былі адна другой заманлівей. Таццяна Мікалаеўна карэкціравала іх, раілася з бацькамі. Найбольш актыўна абмяркоў-валі маршрут. Наконт таго, што такіх паходаў наперадзе будзе яшчэ шмат, сумненняў не ўзнікала. Проста паказаць дзецям хацелася многае, але што ў першую чаргу? Спыніліся на маршруце вадасховішча–лясныя азёры–кры-ніца–бабровая запруда–Лысая гара. Апранутыя па-паходнаму, са школы выйшлі з прыўзнятым настроем. Вось і першы прыпынак: дамба вада-сховішча. Дзеці доўга назіралі за воднай гладдзю, дзівіліся, якую моц мае наша невялікая Зальвянка, утаймаваная чалавекам. Не паспелі падзяліцца ўражаннямі ад убачанага, як падышлі да першага ляснога возера. Абуладкаваўшыся на прывал, з цікавасцю слухалі расказы дарослых, для якіх у свой час гэтыя мясціны былі самым прывабным куточкам. Вадасховішча яшчэ будавалася, таму асноўнымі месцамі адпачынку тагачаснай дзетвары былі рака і лясныя азёры. Усяго іх чатыры. Кожнае па-свойму цікавае і прыгожае. Шапаценне чароту, плёскат вады ўціхамірвалі нават самых гаманлівых падлеткаў. Дзеці па-шкадавалі, што зарастаюць водныя астраўкі, такія дарагія іх бацькам. 2369 Паміж другім і трэцім азёрамі сустрэлі сямейку лебедзяў, доўга любавалі-ся іх грацыёзным выглядам. Згадвалі песні і легенды пра гэтых птушак. Так неўзабаве прыйшлі да крынічкі. Наталіў-шы смагу чыстай сцюдзёнай вадой, набралі яе ў бутэлькі пра запас. Мабыць, такія ж турысты, што пабывалі тут раней, абуладкавалі падыход да крыніцы, каб кожны падарожнік меў магчымасць паспытаць гаючай вады. З расказаў настаўніцы і бацькоў даведаліся, што раней у гэтай мясцовасці крыніц было шмат. Менавіта яны далі пачатак лясным азёрам. Непадалёку ад крынічкі спыніліся на адпачынак. Крыху падсілкаваўшыся бутэрбродамі, якія з’елі з апетытам, дзеці пачалі дапамагаць дарослым гатаваць паходны абед. Насілі галлё для вогнішча, знаёміліся з насельнікамі лесу. (Яны, дарэчы, і самі былі не супраць прывітаць падарожнікаў: адным з першых на палянку выбег вожык). Прыгатаваныя на мангале шашлыкі і каўбаскі насыцілі ўсіх. Некаторыя захацелі адпачыць у палатцы, разбітай тут жа. Пасля пайшлі шукаць бабровую запруду. Многія дарослыя добра памяталі пра яе яшчэ з дзяцінства. Аднак паназіраць за нястомнымі працаўнікамі-бабрамі не ўдалося: перашкодай на дарозе стала балоцістая мясцовасць. Затое колькі прыгод знайшлі ў зарасніках, адчуваючы сябе сапраўднымі палескімі рабінзонамі! 2370 На Лысай гары спрабавалі адшукаць рэшткі прыстасаванняў, якімі калісьці карысталіся пажарныя. Пашкадавалі, што няма ўжо вялікага дрэва, якое, нібы магутны велікан, на сваіх грудзях падымала люльку з чалавекам-назіральнікам на вышыню, адкуль Зэльва была бачна як на далоні. Слухалі версіі дарослых аб узнікненні незвычайнай назвы ўзвышша Лысая гара. Па адной з іх, людзі такую назву далі таму, што гэты пагорак сярод лясістай мясцовасці сапраўды выглядаў голым (лысым) астраўком. Уволю нагуляўшыся, узяўшы “ў палон” аднаго з татаў, пайшлі папаўняць запасы ламачча для вогнішча. З нецярпеннем чакалі юшкі, пах якой разносіўся па ўсім лесе. Прапахлая дымам, прыгатаваная не без іх удзелу, страва была вельмі смачнай. Калі вогнішча перагарэла, клалі ў прысак бульбу і шчасліва смяяліся, дастаючы клубні з гарачага попелу, перакідваючы з адной рукі на другую. Ужо даўно турбавалі класнага кіраўніка тэлефоннымі званкамі з дому некаторыя бацькі. Дзецям жа вельмі не хацелася развітвацца з гэтымі чароўнымі мясцінамі. Стомы не адчуваў ніхто, хоць прайшлі кіламетраў сем ад Зэльвы, ды разы ў два больш наматалі ў час гульняў. Былі згодны і назад ісці пешшу. Але даставіць неўгамонных падарожнікаў у Зэльву згадзіўся М.Ф.Цярэшчанка. “Дзядзя Коля” кожнага давёз да самага дому. За што ўсе яму вельмі ўдзячны. “Ох, і пашкадуюць тыя, хто не пайшоў з намі”, – гаварылі ў аўтобусе дзеці. Яны маюць рацыю: чым раней пачынае чалавек вывучаць родны край, тым багацейшым будзе яго ўнутраны свет. Яніна ШМАТКО.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.