Дзмітрый Шлык і Марына Горбач далі адлік здзяйсненню сваёй мары, урачыста зарэгістраваўшы ўступленне ў шлюб
Хто не марыць стварыць моцную шчаслівую сям’ю і жыць у згодзе і вернасці?!
Здзяйсненню такой мары зэльвенцы Дзмітрый Шлык і Марына Горбач далі адлік, урачыста зарэгістраваўшы сваё ўступленне ў шлюб у аддзеле загс. Гэты дзень для маладых стане адной з самых запамінальных дат у сямейным календары.
Разам Дзмітрый і Марына ўжо чатыры гады. Заўважыўшы фотаздымак прывабнай дзяўчыны ў інтэрнэце, хлопец вырашыў з ёй абавязкова пазнаёміцца. Яна адказала ўзаемнасцю і згадзілася на сустрэчу. Паступова рамантычныя адносіны маладых людзей перараслі ў каханне.
У самы галоўны дзень у жыцці маладажоны выглядалі жыццярадаснымі і шчаслівымі, дарылі адзін аднаму закаханыя позіркі. Побач былі самыя дарагія і блізкія людзі.
Віншаванні са знамянальнай падзеяй і падарункі маладая
сям’я прымала і ад калег Дзмітрыя – супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў.
Наталля МАЦЮК.