Экипажи вышли на жатву

Экипажи вышли на жатву

 

Амаль штогод  аднымі з першых у раёне ўборку зерневых культур распачынаюць хлебаробы філіяла “Князева”.

Па словах загадчыка трэцяга вытворчага ўчастка Часлава Мілюка, ураджай вырас добры. Яго неабходна ўбраць на плошчы 920 гектараў, з іх 357 займае азімая  і 100 – яравая пшаніца, 340 – азімае трыцікале, 63 – ячмень і 60 гектараў – зернебабовыя.

Экипажи вышли на жатву

 

Камбайнеры Уладзімір Марко, Валерый Боцька на камбайнах “КЗС-1218” і Павел Заяц на “Ліда-1600” пачалі жніво яшчэ 5 ліпеня. 

Вадзіцелі “МАЗаў” Мікалай Снітко і Аляксандр Каленка частку ўраджаю завезлі на напольныя сушылкі ў вв.Каняўцы і Князева, а астатняе збожжа дастаўляюць на збожжасушыльны комплекс “М-819” у в.Падгрушаны, дзе яго ачысткай і сушкай пад кіраўніцтвам загадчыцы склада Алены Грыз пазменна займаюцца аператары Іосіф Ляонец і Уладзімір Мілько, Валянцін Грыцко і Валянцін Койта. Адразу за камбайнамі да прасавання саломы ў рулоны прыступае механізатар Віктар Паранюк. Кожны ўдзельнік жніва па-баявому настроены на працу.

Дырэкцыя філіяла прадугледзела, каб кожны камбайнер, вадзіцель, механізатар і палявод быў своечасова накормлены смачнымі абедамі і падвячоркамі, ведаў вынікі сваёй працы за мінулы дзень і з пачатку жніва, у тым ліку заработную плату і прэмію.

Па стане на 9 ліпеня ячмень у гаспадарцы ўбраны на 20 га. Пры ўраджайнасці 64 ц/га намалочана 128 т збожжа.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.