Есть чем похвастаться
Каманда зэльвенскай выратавальнай станцыі на абласных спаборніцтвах па водным выратавальным мнагаборстве, якія прайшлі ў г.Лідзе, заняла другое месца.
– Спаборніцтвы такога ўзроўню,– расказвае начальнік станцыі Аляксандр Бойка, – свайго роду сапраўдная школа майстэрства і прафесійнага росту. Праўда, і сам працэс штодзённага нясення вахты дзяжурнымі зменамі не дазваляе нашым работнікам застойвацца на месцы. У час пастаянных заняткаў і трэніровак мы ад-працоўваем канкрэтныя спосабы і прыёмы вядзення пошукава-выратавальных работ, аказання першай неабходнай дапамогі пацярпелым на вадзе. Гэта таксама нядрэнная трэніроўка для фізічнага развіцця. У час спаборніцтваў, умовы якіх былі максімальна набліжаны да рэальных, удзельнікі дэманстравалі сваё прафесійнае майстэрства і ўменне прыйсці на дапамогу пацярпеламу. Кожная каманда павінна была прайсці чатыры складаныя этапы і выканаць індывідуальныя практыкаванні. Усюды патрабаваліся хуткасць і дакладнасць. Наша каманда ў складзе вадалазаў Аляксандра Марцуты, Юрыя Ляскевіча і матарыста Андрэя Іванова ўсе выпрабаванні вытрымала выдатна. Тым самым пацвердзіла свой высокі клас прафесійнага майстэрства.
Віктар Макоўскі.