Фарміраванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту патрэбнасці ў вывучэнні звычаяў беларускага народа сродкамі народнай педагогікі
У пачатку ліпеня традыцыйна адзначаюць свята Івана Купалы – дзень найвышэйшага росквіту і абнаўлення прыроды. Адсвяткавалі яго ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 на свежым паветры ярка, весела, шумна, імкнучыся далучыць дзяцей да вытокаў беларускай народнай культуры.

Пазнавальным святочным момантам стала мультымедыйная прэзентацыя .Яна і пазнаёміла дзяцей з гісторыяй і значэннем гэтага дня, што мае і назвы траўнік, купальнік, ахайны. Старэйшыя жа выхаванцы падзяліліся ведамі аб Купаллі, самым галоўным цудам якога з’яўлялася папараць. Па легендзе, гэта кветка цвіце ўсяго адну ноч у годзе – у ноч на Івана Купалу. Каму пашчасціць знайсці папараць-кветку, таго чакае шчасце і багацце. Па іншай легендзе, там, дзе яна расцвіла, схаваны скарб.

У гэты тэматычны дзень асабліва пакланяліся бярозцы: загадвалі жаданні і завязвалі стужачку на дрэўцы. І нашы выхаванцы зрабілі тое самае і, акрамя таго, у карагодзе “У полі бяроза стаяла” загадалі жаданні. Завіталі і ў “Зялёную аптэку” на экалагічнай сцежцы цэнтра, каб праверыць сябе на веданне лекавых раслін. Рухомыя гульні і актыўныя конкурсы-эстафеты пашырылі ўяўленні дзяцей аб традыцыйных абрадавых святах беларускага народа. Прайшло развіццё эмацыйнай выразнасці гаворкі праз малыя формы фальклору. Асаблівая актыўнасць выхаванцаў праявілася ў дзяцей у народных карагодных гульнях “Сонейка і дожджык”, “Вадзяны”, “Я з вяночкам хаджу”, “Пераскочы праз вогнішча”, “Знайдзі скарб”.
Патрэбна зазначыць, што не без выкарыстання сучасных гульнявых тэхналогій у сумеснай дзейнасці свята адбылося: абудзіла дзіцячую цікавасць да народных традыцый, гісторыі і культуры Радзімы, любові да ўсяго роднага.
Педагог сацыяльны ДЦРД №1 Юлія Конюх
Комментарии отключены