Фаза роста диктует график

Фаза роста диктует график

Адзін з галоўных клопатаў вяскоўцаў у гэтыя дні – нарыхтоўка кармоў для ўтрымання грамадскага статка ў зімова-стойлавым перыядзе. У СВК “Міжэрычы” першую касавіцу запланавана правесці на плошчы 352 га. І хоць сёлетнія ўмовы на-двор’я ўнеслі ў ход работ свае карэктывы, у сельгаскааператыве ўжо завяршылі касьбу траў першага ўкосу і ўбралі іх з 96% плошчаў.

Фаза роста диктует график

 

–Сена будзем нарыхтоўваць з другога ўкосу, – адзначае галоўны заатэхнік Святлана Касіла,– а цяпер уся ўвага сенажу. Бесперабойная работа ўсяго комплексу машын у час добрага надвор’я дазваляе закладваць да 250 тон зялёнай масы ў дзень. 

Добрасумленна працуюць механізатары Часлаў Юшкевіч і Аляксандр Фількін з сынам Аляксандрам,  Іван Пацалуйка і Мікалай Алексяян, Сяргей Бароўскі і Юрый Копач. Камбайны маюць высокую прадукцыйнасць, што па-трабуе задзейнічання на адвозцы зялёнай масы вялікай колькасці машын. З гэтай задачай паспяхова спраўляецца транспартнае звяно, у складзе якога працуюць вадзіцелі Іван Ляцкі, Мікалай Цупрык, механізатары Дзяніс Сачок, Уладзімір Арцюх, Рыгор Бычак, Міхаіл Давыдоўскі, Аляксандр Ляскевіч. За якасць трамбоўкі адказваюць Іван Грудзінскі і Аляксандр Шнэйдар.

Удзельнікі “зялёнага жніва” сельгаскааператыва з аптымізмам глядзяць у будучыню і ўпэўнены ў тым, што тэмпы ўборкі траў другога ўкосу будуць таксама высокімі. Па стане на 21 чэрвеня ў гаспадарцы закладзена 2449 т сенажу, ці 56 % ад запланаванага.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.