Финиш. И снова старт
У СВК “Галынка” першымі ў раёне пры- ступілі да сяўбы азімага рапсу
Без перапынкаў працуе звяно на ворыве глебы. Асаб-ліва вызначаецца на гэтым участку Аляксандр Кулік. Спачатку ён правёў лушчэнне ржышча, а цяпер на трактары “Беларус-3022” з абаротным плугам разам з Аляксеем Дрэнем, Міхаілам Рахунком і Аляксандрам Скібінскім узаралі 625 га глебы. Адразу за імі выраўноўваннем палёў займаюцца Аляксандр Валеўскі і Вячаслаў Жабанос.
У гаспадарцы загадзя паклапаціліся аб насенным матэрыяле – набылі 2,5 т эліты. Да 40 га ў дзень на трактары “Беларус-3022” з камбінаваным пасяўным агрэгатам “АПП-6” засявае Яўгеній Пазняк. З плана 565 га на яго рахунку ўжо 180 га. Малады механізатар Арцём Аласюк адразу прыступае да хімпраполкі засеяных плошчаў. У гаспадарцы працуе толькі чацвёрты год, але яму ўжо давяраюць адказную работу. Падвозам вады для хімапрацоўкі займаецца Аляксандр Сончык. Кіраўніцтва гаспадаркі задаволена працай гэтага звяна.
Хутка пачнецца і сяўба азімых зерневых. Таму цяпер шмат работы на збожжаскладах, дзе паляводы займаюцца падрыхтоўкай насення. На гэтым участку стараннасцю вызначаюцца Жанна Гарадок, Іван Гайдаш і Васіль Я
кубоўскі, якія ў в.Вострава падрыхтавалі найбольшую колькасць насення.