Галасуем за стабiльную будучыню

2ea03cb0-b15e-e4be-3933-95790bb4de24 Сучасная моладзь займае актыўную жыццёвую пазіцыю. Не выключэнне і сёлетнія выбары Прэзідэнта краіны. Чым будуць кіравацца юнакі і дзяўчаты, аддаючы свой голас за кандыдата? IMG_7761 Маргарыта Міхнайць, юрысконсульт аддзела адукацыі, спорту і турызму: – Прагаласую, таму што хачу мець дачыненне да далейшага развіцця Беларусі, свайго пасёлка. Незалежна ад таго, якія выбары – прэзідэнцкія або ў мясцовыя Саветы – абавязкова ўдзельнічаю ў галасаванні. Памятаю, як хвалявалася, калі ўпершыню ішла на выбарчы ўчастак. У чарговы раз да гэтай падзеі падыходжу больш адказна: знаёмлюся з кожным кандыдатам, аналізую іх перадвыбарныя праграмы. Сёння адпаведнай інфармацыі больш чым дастаткова. IMG_7764 Іван Міхаленя, галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання: – Бацькі з ранняга ўзросту вучылі мяне, што галасаваць павінен кожны грамадзянін. З галоўнай палітычнай падзеяй жыхары краіны, і я таксама, звязваюць надзеі на далейшае мірнае жыццё, годную аплату працы, якасныя паслугі. Асабіста я перавагу аддаю галасаванню непасрэдна ў дзень выбараў. Так адчуваецца асаблівая ўрачыстасць і святочная атмасфера. Наталля Мацюк.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.