Галерея достижений

З нагоды Дня ўтварэння Беларускага рэспуб-ліканскага саюза моладзі раённы камітэт грамад-скага аб’яднання праводзіць акцыі, у час якіх заахвочвае юнакоў і дзяўчат уступаць у рады БРСМ. 

Адна з такіх пад назвай “У саюз з сябрамі” прайшла нядаўна ў пасёлку. Валанцёры арганізацыі ў грамадскіх месцах, працоўных калектывах расказвалі маладым людзям аб дзейнасці БРСМ, актывістах і сацыяльна значных справах аб’яднання, уручалі сім-воліку (флажкі, календары, лістоўкі).

Цэнтральным камітэтам БРСМ плануецца стварэнне віртуальнай галерэі дасягненняў саюзнай моладзі “Мы ў асобах”. Яна будзе размешчана на афіцыйных інтэрнэт-рэсурсах арганізацыі, у групах і супольнасцях ГА “БРСМ” сацыяльнай сеткі  “В Контакте” і інш. Гэта ідэя ўзнікла невыпадкова. Справа ў тым, што многія юнакі і дзяўчаты паказваюць выдатныя вынікі ў вучобе, высокія дасягненні ў спорце і іншых сферах дзейнасці. Пра іх учынкі, творчыя здольнасці і актыўную жыццёвую пазіцыю павінны ведаць і іншыя. 

У галерэю могуць трапіць і зэльвенскія актывісты. У абласны камітэт ужо адпраўлены для разгляду дзве заяўкі. Адбор кандыдатаў ад нашага раёна праводзіць райкам. Установы адукацыі могуць накіраваць характарыстыкі адораных вучняў у РК ГА “БРСМ”. За дадатковай інфармацыяй неабходна звяртацца па адрасе: вул.17 Верасня, 29, каб.42, тэл. 2-46-13,   e-mail: zelvark.tut.by

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.