Ганненскі кірмаш-2019. Што ні год – новыя падзеі
1721 год – яркая старонка ў жыцці Зэльвенскага краю, якая сведчыць аб адкрыцці тут унікальнага па свайму значэнню Ганненскага кірмашу. Праз стагоддзі Зэльвеншчына палічыла сваім абавязкам адрадзіць традыцыю Ганненскага кірмашу, якому сёлета спаўняецца 300 гадоў.
«Новае дыханне» знакаміты кірмаш атрымаў у 2001 годзе, калі ў Зэльвенскім раёне вырашылі, што свята з магутнымі гістарычнымі каранямі павінна стаць візітнай карткай Зэльвеншчыны – адным з самых масавых і жаданых для мясцовых жыхароў і гасцей. З году ў год арганізатары Ганненскага кірмашу надаюць яму новы каларыт, захоўваючы пры гэтым лепшыя традыцыі святкавання. Нагадаем нашым чытачам цікавыя падзеі мінулых гадоў.
Віват, кірмаш!
Традыцыйны кірмаш стартаваў на цэнтральнай плошчы тэатралізаваным прадстаўленнем, пасля якога ўдзельнікаў свята на сцэну выйшаў прывітаць старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Альшэўскі.
– Багатае мінулае мае зэльвенскі край. Адна з яркіх старонак нашай гісторыі – Ганненскі кірмаш, некалі важнейшае камерцыйнае мерапрыемства Еўропы, – адзначыў Дзяніс Аляксандравіч. – Традыцыю правядзення кірмашу мы аднавілі ў 2001 годзе. Кожнае чарговае свята ўсё больш маштабнае і значнае.
На кірмаш прыехала шмат гасцей, у тым ліку з Польшчы і Латвіі. Замежныя дэлегаты выказалі ўпэўненасць у паспяховай рэалізацыі сумесных з зэльвенцамі праектаў.

Уражвалі, здзіўлялі, забаўлялі
Каларытныя кірмашовыя пляцоўкі-інсталяцыі – адзін з яркіх момантаў свята. На кожнай была свая праграма з прадстаўленнямі, музыкай і танцамі.

Далікатэсы прыезджых кулінараў
Паспяхова дэбютыраваўшы на кірмашы-2019, арганізатары фуд-корта вырашылі не спыняцца да дасягнутым.
Гастранамічная пляцоўка “Гатуем сваё” перадыслацыравалася ў паркавую зону, стаўшы поўнасцю аўтаномнай: тут размясціліся не толькі лаўкі з пачастункамі, але і летняе экакафэ, уласная сцэна і невялікая заапляцоўка для дзяцей.

Ярмарка дзелавая
У час кірмашу Пагадненне аб супрацоўніцтве палпісалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Раманчук і старшыня беларускага грамадства “Вербіца” з латвійскага горада Дагда Таццяна Гагалінская.
Дакумент прадугледжвае абмен мастацкімі калектывамі, арганізацыю конкурсаў і выставак, а таксама развіццё дзіцячай самадзейнай творчасці.
Майстравалі падкову. На шчасце
У час кірмашу працавала некалькі выставачных пляцовак. На адной з іх можна было ўбачыць работы, прадстаўленыя ў рамках конкурсу на самую арыгінальную падкову.

Лавілася рыбка
Неафіцыйны старт Ганненскаму кірмашу далі спаборніцтвы сярод аматараў рыбнай лоўлі. Пазмагацца за перамогу прыбылі 13 каманд.
Пасля рыбалкі – конкурс на лепшую страву з рыбы.

Рыцарскае шоу
На коннай пляцоўцы разгарнулася сапраўднае рыцарскае шоу. Удзельнікі конна-гістарычнага клуба “Залатая шпора” паказалі некалькі практыванняў пад авацыі гледачоў.

Фестываль фарбаў
Дзве гадзіны “Каляровага рытму” ля вадасховішча праляцелі як адно імгненне. Фестываль фарбаў атрымаўся сямейным: бацькі і дзеці абсыпаліся фарбамі.
Шоу – не што папала
У рамках Ганненскага кірмашу адбыўся заплыў “На чым папала”. На гладзь Зэльвенскага вадасховішча спусціліся 7 экіпажаў.

Служба інфармацыі газеты «Праца»
Цікавыя і актуальныя навіны Зэльвенскага раёна ў нашым Telegram-канале. Падпісвайцеся па спасылцы!
Комментарии отключены