Газ пад ключ

1717 Важнае месца ў эканамічным і сацыяльным развіцці Зэльвеншчыны, як і ўсёй краіны, займае газіфікацыя населеных пунктаў, сельскагаспадарчых і прамысловых аб’ектаў. Сёння прыродны газ – не проста паліва. Гэта дабрабыт людзей, цеплыня і камфорт у дамах і кватэрах, развіццё вытворчасці. Рэалізацыя праграмы газіфікацыі раёна, нягледзячы на рост кошту на “блакітнае паліва”, па-ранейшаму застаецца адной з найважнейшых задач. Штогод з бюджэту выдзяляюцца немалыя сродкі на пракладку газавых сетак у населеныя пункты, да прамысловых і сельскагаспадарчых аб’ектаў. Мінула больш чым трыццаць гадоў з таго часу, як прыродны газ “прыйшоў” на Зэльвеншчыну. Газіфікаваны аграгарадкі Бародзічы, Князева, Сынкавічы, Галынка, Караліно, Міжэрычы, вёска Самаравічы. У канцы мінулага года карыстальнікамі гэтага віду паліва сталі жыхары Крывіч. Пракладкай газаправода ў населеным пункце займаліся будаўнікі слонімскага ТАА “Сельбудгаз”. Мантаж унутраных газаправодаў і газавага абсталявання праводзіў калектыў цэха газавай гаспадаркі. У мінулым годзе ў раёне пракладзена 4,5 кіламетра газаправодаў. У Самаравічах, Бародзічах, Караліно, Галынцы газіфікавана 92 дамы і 40-кватэрны дом у райцэнтры. 1718 – Газіфікацыя дазволіла зрабіць жыццё вяскоўцаў больш камфортным і зручным, – гаворыць старшыня Дзярэчынскага сельвыканкама Святлана Грынцэвіч. – Мы ўдзячны раённаму кіраўніцтву за тое, што населеныя пункты нашага сельсавета ўключаны ў абласную праграму газіфікацыі. Вядома, за ўсе зручнасці трэба плаціць. Трыццаць працэнтаў ад канчатковай сумы даціруецца з рэспубліканскага бюджэту, а астатняе да-плачваюць жыхары. Праўда, распаўсюджваецца гэтая норма толькі на вулічныя газаправоды разам з уводамі. Усе работы непасрэдна ў доме праводзяцца за кошт гаспадароў. У дзень нашага прыезду ў Крывічы работнікі цэха газавай гаспадаркі завяршалі пусканаладачныя работы. Прыродны газ тут падведзены да 34 домаўладанняў. Цяпер гаспадарам дастаткова толькі павярнуць вентыль газавага катла – і ў пакоях будзе цёпла. Яшчэ адна прыемная навіна – у дамах з’явілася гарачая вада. Некаторыя сем’і ўжо абсталявалі ванныя пакоі, устанавілі душавыя кабіны. Падзяліцца радасцю ў свой дом нас запрасіла сям’я Боцькаў, якая адной з першых адчула выгоды газіфікацыі. – Прагрэс у выглядзе прыроднага «блакітнага паліва» дайшоў і да нас, – гаворыць гаспадыня Яніна Аляксандраўна. – Да гэтага ў нашым доме была ва-дзяная абагравальная сістэма і кацёл, які працаваў на мясцовых відах паліва. Каб у пакоях пад-трымлівалася тэмпература +190 С, патрэбна было шмат дроў і торфабрыкету. Цяпер з імі не трэба важдацца. Нам прыйшлося толькі набыць новы двухконтурны газавы кацёл, досыць паднесці запалку да яго – і ў доме цёпла. Усе работы па газіфікацыя дома хутка і якасна выканалі газаэлектразваршчык Іосіф Вановіч і слесар Сяргей Крэчка. Яны прафесіянальна правялі мантаж унутранага газаправода і абсталявання. За што мы ім вельмі ўдзячны. 1719 Многія жыхары Крывіч, у дамах якіх запаліліся блакітныя агеньчыкі гарэлак, адзначалі, што газіфікацыя вёскі прайшла ў кароткі тэрмін. – Добра, што ў нас цяпер газ. Задаволены, ужо амаль месяц карыстаемся, – з ахвотай адзначае пенсіянер Іван Іванавіч Галавач. – Мы з жонкай адразу былі “за цывілізацыю”. Трэба ўкладваць грошы ў тое, што аблегчыць жыццё. Здаецца, пасля падключэння газу ў цэлым у жыхароў вёскі змяніўся настрой. Самыя ашчадныя ўжо падлічылі, што на адным газавым балоне можна зэканоміць. Вялікі плюс – не трэба нарыхтоўваць на зіму дровы. У доме – заўсёды цяпло, чыста і камфортна. У крывічан цяпер свае меркі да якасці жыцця. Газіфікацыя населеных пунктаў раёна працягваецца нягле-дзячы на зімовае надвор’е. Зараз вядзецца пракладка вулічнага газаправода ў аграгарадку Дзярэчын. Выконваюць гэтую важную работу будаўнікі сло-німскага ТАА “Сельбудгаз”. У перспектыве прыродны газ прыйдзе яшчэ у многія дамы вяскоўцаў Зэльвеншчыны. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.