Глыбокія веды і эрудыцыя

1747 Высокія шансы на перамогу былі ў Сафіі Будзько, якая выступала на абласной алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры. Вучаніцы гімназіі №1 г.п.Зэльва не хапіла ўсяго некалькі балаў, каб увайсці ў тройку лідараў. Дзяўчынка пацвердзіла дасканалае валоданне дысцыплінай школьнай праграмы, за што адзначана Гра- матай. Безумоўна, такія вынікі як найлепш характарызуюць узровень адукацыі, які дае навучальная ўстанова, дзе роднай мове ўдзяляецца вялікая ўвага. Заслуга ў гэтым і педагога Маргарыты Урбановіч, на рахунку якой падрыхтоўка не аднаго дыпламанта абласнога ўзроўню. Немалаважным фактарам паспяховасці на алімпіядзе, па словах юнага філолага, з’яўляюцца глыбокія веды, шырокі кругагляд і крыху шанцавання. Вучаніца заяўляла аб сабе ў вобласці другі раз, таму конкурсныя выпрабаванні былі ёй ужо знаёмы. Нягледзячы на гэта, многія з заданняў выклікалі пэўныя складанасці. Трэба было паказаць выключнае веданне ўсіх раздзелаў школьнага курсу мовазнаўства, зместу літаратурных твораў, звестак пра пісьменнікаў, уменне аналізаваць прозу і паэзію, будаваць звязныя маналагіч-ныя выказванні. –Асаблівае ўражанне пакінула цырымонія адкрыцця алімпіяды, – расказвае Сафія. – Прадэманстраваць эрудыцыю сабра-ліся лепшыя розумы рэгіёну, кожнаму неабходна было абараняць гонар свайго раёна. Вельмі задаволена, што мне выпала магчымасць прадстаўляць Зэльвеншчыну. Спыняцца на дасягнутым не збіраюся. Ёсць стымул займацца любімым прадметам яшчэ з большай аддачай. Спадзяюся, у наступным годзе фартуна мне абавязкова ўсміхнецца. Дарэчы, дзесяцікласніца ганарыцца тым, што добра ведае мілагучную родную мову. Ёй вельмі падабаецца і літаратура. З задавальненнем знаёміцца з творчасцю такіх аўтараў, як Міхась Зарэцкі, Янка Купала і Якуб Колас, ахвотна завучвае творы любімых пісьменнікаў на памяць. Ды і лёс далейшы плануе звязаць з гуманітарнай навукай. Наталля Мацюк.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.