Год гостеприимства

У мэтах развіцця турызму, стварэння сучаснай турыстычнай інфраструктуры, якая ўлічвае геаграфічнае становішча, прыродныя, гістарычныя і культурныя багацці Рэспублікі Беларусь, выхавання ў грамадзян патрыятычнага гонару і павагі да Бацькаўшчыны 2014 год у Беларусі аб’яўлены Годам гасціннасці. Адпаведны Указ падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

 

Аб’яўленне Года гасціннасці будзе спрыяць засяроджванню намаганняў дзяржаўных органаў, арганізацый і грамадзян на развіцці і эфектыўным выкарыстанні турыстычных магчымасцей Беларусі і арганізацыі на высокім узроўні прыёму замежных гасцей, якія будуць запрошаны на святкаванне 70-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мерапрыемствы чэмпіянату свету па хакеі, іншыя міжнародныя акцыі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.