Гордость за школу и коллектив

У лістападзе бягучага года споўнілася 45 гадоў з дня ад-крыцця Міжэрыцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. З гэтай нагоды ўстанову наведаў яе былы дырэктар Пётр Мотыль. Адклаўшы ўсе свае справы, ён прыехаў у мясціны, якія да гэтага часу лічыць роднымі.

Гордость за школу и коллектив

 

Сучасны выгляд школы выклікаў прыемнае здзіўленне ў былога яе кіраўніка. Ён па некалькі хвілін прыпыняўся на прыступках, нібы  вітаўся з будынкам, якога зараз не пазнаць.

 

– Змянілася ўсё: фасад, агароджа, нават сцежкі, – падзяліўся сваімі ўражаннямі Пётр Уладзіміравіч. – Уразілі сваёй утульнасцю і прыгажосцю класы і калідоры. Ва ўсім адчуваецца клапатлівая, гаспадарская рука калектыву.

Вельмі спадабаўся школь-ны музей Баявой славы. Экскурсавод, член гуртка музеязнаўства, пазнаёміла дарагога госця з цікавымі экспанатамі, сабранымі вучнямі пад кіраўніцтвам кіраўніка музея Ганны Ломыш. Музейная калекцыя пастаянна папаўняецца.

Пётр Мотыль успомніў бацькоў Уладзіміра Ляха, чыё імя носіць навучальная ўстанова. Яны выхавалі цудоўнага сына, сапраўднага грамадзяніна, патрыёта, героя. Нагадаў Пётр Уладзіміравіч аб сваім
удзеле ў семінары, які праходзіў у далёкія 70-я ў Маскве, і на якім ён дзяліўся вопытам работы па патрыятычным выхаванні школьнікаў.

Шаноўны госць заглянуў і ў дзіцячы сад, дзе таксама за-стаўся задаволены афармленнем памяшканняў. Шчыра пры-знаўся, што школа яму вельмі спадабалася.

Цікавая і змястоўная гутарка прадоўжылася за “круглым сталом”. Пётр Мотыль успомніў гады сваёй працоўнай дзейнасці ў Міжэрычах. Ён быў першым дырэктарам установы і 12 гадоў узначальваў яе. Пад яго кіраў-ніцтвам міжэрыцкія настаўнікі аднымі з першых у раёне пачалі ўкараняць кабінетную сістэму. Новаўвядзенне было даволі плённым. Штомесяц тут праводзіліся не толькі раённыя, але і абласныя семінары. Па выніках агляду-конкурсу ўстаноў школа пастаянна займала прызавыя месцы. Кабінетная сістэма аказала станоўчы ўплыў на павышэнне якасці вучэбнага працэсу, садзейнічала атры- манню вучнямі ведаў на больш  высокім узроўні.

Потым Пётр Уладзіміравіч расказаў аб працы на Уздзеншчыне, дзе шмат гадоў узначальваў аддзел адукацыі. За добрасумленную працу на педагагічнай ніве настаўнік атрымаў не адзін дзясятак узнагарод. Сярод іх – нагрудны знак  “Выдатнік народнай асветы”, Ганаровая грамата дэлегата Усесаюзнага з’езда работнікаў народнай адукацыі, Ганаровая грамата за добрасумленную і плённую працу, вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці і ў сувязі з 70-годдзем утварэння Мінскай вобласці, Падзяка за  шматгадовую выніковую працу па кіраўніцтве сістэмай адукацыі раёна і плённую педагагічную дзейнасць.

На памяць аб цёплай сустрэчы Пётр Мотыль перадаў у школьны музей цікавыя матэрыялы з асабістага архіву.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.