Госць зэльвенскіх Сакавін Мікола Маляўка – юбіляр снежня

За книгу поэзии «Сланечнiк» Мiкола Маляўка получит в Слониме Национальную  литературную премию

КРЫХУ БІЯГРАФІІ

— Нарадзіўся М.А. Маляўка 13.12.1941г. у в.Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.

— Пасля заканчэння у 1958 г. Мікалаеўшчынскай СШ два гады фізічна і духоўна загартоўваўся на лесапавале ў Карэліі.

— У 1965 годзе скончыў філфак БДУ імя У.І.Леніна.

— Пасля службы ў войску настаўнічаў у Воранаўскім і Крупскім раёнах, працаваў у рэдакцыях Стабцоўскай і Нясвіжскай раённых газет.

— Доўгі час быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання.

— На пенсію пайшоў з пасады намесніка галоўнага рэдактара дзіцячага часопіса “Вясёлка”, у якасці якога быў госцем зэльвенскіх Сакавін у 2007 годзе.

— Уладальнік прэстыжных прэмій: Літаратурнай імя Аркадзя Куляшова, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

СКУПЫ ЗАГОН – КУЛЬТУРА НАШЫХ ДЗЁН

УДЗЯЧНАСЦЬ ЗЭЛЬВЕНЦУ ГРЭКАВУ

Скупы загон – культура нашых дзён,
Ды са сваіх і спонсарскіх засекаў
Ён выграбае ўсё, што можна, Грэкаў,
Каб спадчына жыла, давала плён –
Спяваў, іграў і танчыў наш раён,
Каб мы – сучаснікі, бары і рэкі –
Праславілі зямлю сваю навекі.
Ніхто не кіне камень наўздагон.
Любое пачынанне вам па сіле,
Шаноўны, мілы Анатоль Васілевіч.
Бадзёры, усміхайцеся часцей,
У талент юных землячкоў паверце, –
І дай вам Бог гасцей, пабольш гасцей,
Каб часу не было пры нас памерці.

ШЭДЭЎР У ФОРМЕ САНЕТАЎ

У 2005 годзе выйшла кніга санетаў Міколы Маляўкі “Старая зямля”. Паэт працягваў працаваць над ёю, і ў 2014-м выйшла дапоўненае выданне, адрасаванае старэйшым школьнікам для пазакласнага чытання.

Старая зямля: санеты, спавітыя дзеразой» Мікола Маляўка - купить книгу «Старая  зямля: санеты, спавітыя дзеразой» в Минске — Издательство Белорусская  Энциклопедия им. П. Бровки на OZ.by

ВІТАЮ НЁМАН, ХАТЫ І СЯБРОЎ

Вітаю Нёман, хаты і сяброў.
Дужэюць рукі, стомленыя трохі,
Цвярдзей на грунт зямны ступаюць ногі,
Як свежая, бунтуе ў жылах кроў.
Ачхнеш калі, пачуеш: “Будзь здароў!”
Для працы шчырай зноў хапае змогі:
Спрыяюць людзі, неба і дарогі,
– Як добра жыць без лекаў, дактароў!
Пасля разлукі тут, у краі мілым,
Я зразумеў, адкуль такая сіла. Любой парою, летам і зімой,
Без перабояў, роўна сэрца б’ецца, І сіла тая ад зямлі самой
Перадаецца мне найперш праз сэрца.

КАСІЎ ЗА БАЦЬКУ СЕНА ДЗЕД-СУСЕД

Касіў за бацьку сена дзед-сусед.
Вайна ішла, а ў нас сквірчэла сала:
Яечняй мама дзеда частавала.
Як для мяне, дык царскі быў абед!
Касец, прагаладаўшыся, як след,
Над скавародкай завіхаўся дбала,
Відаць, было яечні той замала, –
Падчысціць хлебам скавародку дзед.
З дакорам мама зіркала, ды ўсё-ткі
Не адыходзіў я ад скавародкі.
І дзед не даядаў усіх яец,
Садзіў мяне, малога, на калені.
З усмешкай падахвочваў: “Еш, касец!..”
А мама плакала, сышоўшы ў сені.

ДЗЕВЯЦЬ – У АДНЫМ

У зборніку “Покуць” змешчаны лепшыя вершы паэта з дзевяці зборнікаў, у тым ліку і самых першых – “Едуць маразы”, “Жалеза”.

РОЗДУМ

Усё часцей
Над рэчамі звычайнымі
Ламаю голаў, як над тайнамі,
Шчырэю ў клопатах
нядрэмных –
З карэння
Засыхае
Маёй дасведчанасці дрэва.
Павее вецер –
І ў душы, як лісце,
Жаўцеюць, вянуць ісціны.
Расце мая трывога:
Як зразумець другіх,
Калі я – тайна
Для сябе самога?
З-пад лістападу
Мёртвых ісцін
Знаходзіць сутнасць
выйсце, Прыходзіць роздум,
як залева, –
І карані
Пускае ўглыб Маёй дасведчанасці
дрэва.

СПАДЧЫНА АД ПРАДЗЕДАЎ

Сядзіба, або Хата з матчынай душою. Si͡adziba, abo, Khata z matchynaĭ  dushoi͡u — Library

Вельмі цікава падаецца прадмова да кнігі “Сядзіба, або Хата з матчынай душою”. Чытаем: “Для кожнага з нас, вяскоўцаў, сядзіба – тая спадчына, зробленая рукамі, і духоўная, якую атрымалі мы ад продкаў і якую павінны годна перадаць сваім дзецям і ўнукам.

Што страцілі мы з гэтай спадчыны? Што прыдбалі за свой век? Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога ўкладу жыцця не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды-прадзеды, – трэба”.

Усё, што змешчана ў кнізе, – гэта “не энцыклапедычныя даведкі, а хутчэй абразкі з жыцця старой вёскі. Абразкі, перасыпаныя народнымі прыкметамі, прыказкамі і прымаўкамі, жартамі, загадкамі. Каб праверыць дзяцей на кемлівасць, даюцца заданні: трэба адказаць на пытанні, так ці іначай звязаныя з сядзібаю, з жыццём і працаю яе гаспадароў. Вершы, дапаўняючы абразкі, высвечваюць сядзібу душэўным святлом”.

ПРА КОЛАСА – ДЗЕЦЯМ

У серыі “Гісторыя ў асобах” выйшла кніга “Коласаў абярэг”, якую вельмі высока цаніў малодшы сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч. Прозу аўтар дапаўняў і лірычнымі ўстаўкамі.

Мікола Маляўка – биография, книги, отзывы, цитаты

НА СКРЫЖАВАННІ МАЛАДЫХ ГАДОЎ

На скрыжаванні
маладых гадоў
Жыццё збівала з ног,
ламала крылы,
Але ставала таленту і сілы
Падняцца зноў – да смелых думак, слоў.
Адзін ішоў і духам слабых вёў
За небасхіл, у барацьбы
гарніла, – Любоў да продкаў дух
яго жывіла, Натхняла да сучаснікаў любоў.
У змене дзён мінаюць
вёсны-зімы.
Ён не пакінуў нас,
Пясняр любімы, А проста ў вечнасці знайшоў
начлег.
Бо прытаміла доўгая дарога:
Любоў народная – той абярэг,
Які яго ўзвышае як жывога.

ЛАЎРЭАТ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ПРЭМІІ

У 2019-м на свяце беларускага пісьменства ў Слоніме Мікола Маляўка атрымаў званне лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі за зборнік “Сланечнік”.

Сланечнік

ПАДАННЕ ПРА КАХАННЕ

Без маладога віцязя, адна,
Дзяўчына згасла, як начная
зорка, З вадою параднілася
ад гора. Вярнуўся віцязь верны,
а яна
Глядзіць адтуль ужо, з магілы
дна.
Упаў і тут, на беразе азёрным,
Ператварыўся ён у камень
чорны.
Звяла ці разлучыла іх вайна?
Дайшлі да нас падання
дагалоскі:
Дзяўчына-свіцязянка з ціхай
вёскі
Не стала ні русалкай,
ні святой,
Але ў народнай памяці
не сцьмела, –
І абдымае, лашчыць камень
той Пад навальнічным небам –
Хваляй белай.

ЗАЛАТЫЯ СЛОВЫ АД МАЛЯЎКІ МІКОЛЫ

* Захоўвайце ў душы святло, каб заўтра цёмна не было.

* Пакуль пяём на роднай мове мы, жыве зямля бацькоў, жыве Радзіма. * Без сувязі эпох і пакаленняў не будзе ладу на шляху здзяйсненняў.

* Зямля бацькоў – адвечны слоўнік той, дзе ўсё цвіце, спявае, каласіцца. * Калі зямля марозам злым дыхне, то будзем верыць, што сагрэе неба.

* Спяваюць салаўі для закаханых, а жаўранкі для тых, хто сее, жне.

* Вучыся спяваць у птушак, а працаваць – у пчол.

* Не дапаможа й пушкінскае перца, калі ў радках тваіх няма душы, калі ў радках тваіх не б’ецца сэрца.

* Пажадай дабра сваім нашчадкам кожны раз, калі кладзешся спаць.

* Не павярнуць назад жыццёвы шлях, і самы доўгі век для нас кароткі.

* Той свет на плач і гора не зважае, а круг жыцця да могілак звужае.

* Адыходзячы, агляніся і ўсміхніся… нашчадкам на памяць.

Яніна ШМАТКО

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены