И ненастье — на пользу
Прайшоўшыя дажджы некалькі дзён не давалі магчымасці право-дзіць восеньскія палявыя работы на поўную магутнасць. У філіяле “Князева” і непагадзь пайшла на карысць.
У гаспадарцы ёсць 15 збожжаўборачных камбайнаў. Тры з іх цяпер заняты на ўборцы кукурузы на зерне. Загадчыкі майстэрань в.в.Князева і Ялуцавічы Дзмітрый Крам-нік і Святаслаў Шпула правялі арганізацыйную работу, у выніку якой астатнія камбайны ачышчаны ад саломы, памыты і падфарбаваны. Дзесяць машын ужо пастаўлены на доўгатэрміновае захоўванне. Па словах галоўнага інжынера Анатолія Каспярца, у гэтай рабоце вызначыліся механізатары Генрых Русецкі, Павел Гарадок, Павел Заяц, Уладзімір Карнацэвіч, Валерый Буцько і Іосіф Крыштопчык.