… И вековую скатерть в наследство

... И вековую скатерть в наследство

Вечар-сустрэча з народнымі ўмельцамі прайшла ў Елкаўскім СДК. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі работнікі мясцовай бібліятэкі і раённага Дома рамёстваў.

Доказам таго, што сынкавіцкая зямля багата на самабытныя таленты, паслужыла выстава дэкаратыўна-пры-кладной творчасці. Мастацкая вышыўка, бісера- і лозапляценне, ткацтва, вязанне – сабраць такое багацце народнай спадчыны было не складана. У многіх сем’ях захавалася добрая традыцыя з  пакалення ў пакаленне перадаваць не толькі сакрэты майстэрства, але і вышытыя абрусы, ручнікі, тканыя дываны.

Алена Чыгрын яшчэ ў дзяцінстве назірала, як у спрытных матчыных руках шывок за шыўком клаліся на палатно ніткі мулінэ – расцвіталі палявыя рамонкі, зіхацелі гронкі бэзу, чырвоныя ружы, блакітныя валошкі. Свой першы ручнік вышывала пад пільным наглядам матулі. Ён дарагі Алене Андрэеўне да гэтага часу не толькі як першая самастойная работа, але і як сямейная рэліквія. Зараз работ у майстрыхі мноства. Пасцельная бялізна, сурвэткі, абрусы, вышытыя сваімі рукамі, не губляюць прывабнасці і ўпрыгожваюць пакоі ў хаце. Дом Чыгрыноў можна смела назваць царствам прыгажосці і фантазіі.

... И вековую скатерть в наследство

На памяць ад продкаў Алене Суша засталося шмат старажытных рэчаў. Сярод іх – абрус, якому 100 гадоў! Жанчына беражэ яго як памяць аб працавітых руках, што яго вышывалі. Але не толькі багатая спадчына, але і само майстэрства перадаліся Алене Мікалаеўне. Работы Алены Суша займаюць ганаровае месца на выставах, адзначаны высокімі ўзнагародамі. У кожным вышытым ёю пейзажы адчуваецца непарыўная сувязь з прыродай. Вельмі выразныя вышыўкі жывёл. Не адарваць вачэй ад абразоў. Вобразы Іісуса Хрыста і Дзевы Марыі не проста па-майстэрску вышытыя, а пранізаны глыбокай духоўнасцю майстра. Як прызналася жанчына, для заняткаў мастацкай творчасцю патрабуецца асаблівы стан душы. Для Алены Суша вышыўка – цудоўная магчымасць рэалізацыі здоль-насцей і самавыяўлення. Таму шчодра дзеліцца яна сваім уменнем з тымі, каму гэта цікава. 

Тэхніку ткацтва Марыя Антановіч пераняла ад бабулі. Спачатку ёй даручалі сукаць ніткі і матаць клубкі. Калі падрасла, па сямейнай традыцыі стала рыхтаваць сабе пасаг. Навучылася вышываць крыжыкам і гладдзю. Сама села за кросны. Ткацтва так заха-піла жанчыну, што любоў да яго пранесла праз усё жыццё. Зараз для родных і блізкіх Марыі Сяргееўны яе вырабы – самы дарагі падарунак. Аб сваім захапленні жанчына можа расказваць гадзінамі, бо лічыць, што народную спадчыну неабходна не толькі захоўваць, але і перадаваць з пакалення ў пакаленне.

У Ганны Дубатоўка – дзясяткі хобі. Яна авалодала прамудрасцямі выцінанкі і малявання, аплікацыі і вышыўкі. Але і на гэтым Ганна Віктараўна не спынілася. Яе душа і рукі ўвесь час прагнуць большага, таму пастаянна адкрывае ў сабе жанчына нешта новае. Апошняе яе захапленне – вязанне. Без перабольшвання можна сказаць, што рэчы, звязаныя ёю, шкада насіць, імі можна толькі захапляцца. Папоўніўшы гардэроб, Ганна Віктараўна пачала вязаць цацкі. Летам у яе на падворку можна ўбачыць вязаных зайцаў, птушак, грыбы, а нядаўна з’явіўся і паўлін. У многіх аднавяскоўцаў ёсць вышытыя ёю ручнікі, фіранкі, абрусы. Неаднаразова вырабы майстрыхі займалі ганаровае месца на раённых, абласных выставах народнай творчасці, абласных святах “Дажынкі”. Ганна Віктараўна да таго ж і цудоўная гаспадыня, клапатлівая маці і любімая бабуля. Сваё майстэрства яна перадае дзецям, спадзяецца, што прыйдзе час, калі яе навука спатрэбіцца ўнукам. Як стараста вёскі Казловічы, Ганна Дубатоўка шмат робіць для таго, каб прывіць сваім аднавяскоўцам любоў да прыгажосці і народнай творчасці.

Імя рукадзельніцы Ларысы Колышкінай, дзякуючы яе надзвычайнаму таленту, стала вядома далёка за межамі нашага раёна. На старонках “Працы” мы ўжо расказвалі аб яе захапленнях, якія з цягам часу перараслі ў сапраўднае жыццёвае крэда. Працоўную дзейнасць Ларыса Валер’еўна звязала з педагогікай. З’яўляецца кіраўніком аб’яднання па інтарэсах “Цуд прыроды” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, з задавальненнем дзеліцца з вучнямі сваімі творчымі ідэямі. Пад яе кіраўніцтвам школьнікі займаюцца выцінанкай, макрамэ, кашпо, фларыстыкай, лозапляценнем. Доказам вялікага вопыту работы з’яўляюцца шматлікія ўзнагароды раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. У таленавітай маці і дачка адораная. Карына займаецца бісерапляценнем, умее вязаць і вышываць. Яе вырабы таксама дэманструюцца на конкурсах дзіцячай творчасці. Каб перадаць сваё ўмельства, Ларыса Валер’еўна часта ладзіць майстар-класы.

 

Напрыканцы мерапрыемства мясцовыя ўмел іцы ўсе як адна заклікалі моладзь берагчы багатую народную спадчыну свайго краю. Згадзіцеся, прыемна, што сярод нас жывуць людзі, якія здольны ўзвысіцца над паўсядзённымі клопатамі і радаваць нас сваімі талентамі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.