Их руки балуют семена

Сярод устаноў, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку, – раённая інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін. Калектыў яе хоць і нешматлікі, аднак на яго ўскладваецца даволі вялікая і адказная задача: забеспячэнне паспяховага развіцця раслінаводчай га-ліны гаспадарак.

На працягу існавання арганізацыі яе работнікі выконваюць шмат розных кантралюючых функцый, якія накіраваны на павышэнне якасці насення сельскагаспадарчых культур, до-гляд пасеваў у перыяд вегетацыі і нераспаўсюджванне каранцінных аб’ектаў – усё робіцца для павелічэння ўраджайнасці культур.

Інспекцыя ўключае тры службы. Першая з іх – насенная, яе курыруе галоўны аграном Таццяна Рыжко. Таццяна Іванаўна займаецца адборам проб з партый падрыхтаванага насеннага матэрыялу. Затым ён выпрабоў-ваецца ў лабараторыі на чысціню, усхо-джасць, вільготнасць і заражанасць шкоднікамі. Гэтай работай займаюцца вядучы аграном-метадыст Таццяна Дубовая і аграном-маналіцік Марына Галянда. Тое ж самае праводзіцца і з элітным пасадачным матэрыялам, які завозіцца з-за межаў раёна. 

Спецыялісты ўваходзяць і ў склад камісіі па прыёмцы ў гаспадарках пасеваў вышэйшых рэпрадукцый збожжавых і зернебабовых культур, шматгадовых траў. Пасевы, у якіх сустракаюцца культурныя прымесі і выяўляюцца хваробы, засмечанасць, палегліца, выбракоў-

ваюцца. Вяртаецца сельгаскааператывам пасля праверкі і насенне, якое не адпавядае стандарту.

Сёлета з гаспадарак раёна паступіла на праверку 1539 тон зерневых і зернебабовых культур. З іх 1314 тон прызнаны кандыцыйнымі, што складае 80,2 % да неабходнага (1880 тон) – гэты паказчык вышэйшы за сярэднеабласны (61,5 %).

Каранцінную службу ўзначальвае на працягу многіх гадоў вядучы аграном-галоўны інспектар унутранага каранціну Лілія Каралевіч. Лілія Мікалаеўна прыкладае намаганні для таго, каб не дапусціць распаўсюджвання на тэрыторыі нашага раёна каранцінных аб’ектаў,  небяспечных шкоднікаў і хвароб. Асноўная задача, якую выконвае спецыяліст, – своечасовае выяўленне такіх аб’ектаў, іх лакалізацыя і знішчэнне. Работа гэтая вельмі важная, накіравана ў першую чаргу на тое, каб выратаваць пасевы. Правяраецца таксама раслінная прадукцыя, якая вывозіцца за межы рэспуб-лікі. У кожнай краіны-імпарцёра ёсць свае патрабаванні, таму іх даводзіцца выконваць. Кантроль праходзяць і кармы для жывёлы, у прыватнасці, шрот. Пасля агляду прадукцыі выдаецца фітасанітарны сертыфікат. Дзякуючы службе, тэрыторыя нашага раёна свабодная ад каранцінных аб’ектаў.

Служба па ахове раслін кантралюе фітасанітарны стан пасеваў сельскагаспадарчых культур, правільнае прымяненне, захоўванне,  транспартаванне сродкаў іх аховы. Намеснік начальніка інспекцыі Вольга Канецкая і галоўны аграном па ахове раслін Аліна Мі-хальчык пільна сочаць за выкананнем правіл бяспекі пры рабоце з ядахімікатамі,  складаюць заяўкі на набыццё тых ці іншых іх відаў і тэхнікі для правядзення хімработ. Спецыялісты аграномам гаспадарак даюць парады ў правя-дзенні мерапрыемстваў супраць пустазелля, шкоднікаў і хвароб сельскагаспадарчых культур. 

Інспекцыяй нала-джана цеснае супрацоўніцтва з насельніцтвам: праводзіцца кансультаванне па пытаннях аховы раслін, даюцца рэкамендацыі, як пазбавіцца ад хвароб, шкоднікаў і пустазелля на прысядзібных участках.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.