Каляднае прадстаўленне для зэльвенцаў падрыхтавалі работнікі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці
Самадзейныя артысты прадставілі сапраўдную пастаноўку, заснаваную на старажытных звычаях шчадравання. Не абышлося свята без калядных персанажаў – Казы, Мядзведзя, Зорканошы, цыган. Сваімі вясёлымі песнямі культработнікі парадавалі ўсіх прысутных, адрасавалі ім самыя шчырыя пажаданні.
Мясцовыя жыхары з задавальненнем віталі калядоўшчыкаў, дзякавалі за ім падораны цудоўны настрой.
Наталля МАЦЮК.