Калядная вiктарына ад газеты «Праца»

  1. Колькі страваў мусілі прыгатаваць да каляднага стала нашы продкі?
    А. Столькі ж, колькі будзе ў гаспа-
    дара гасцей.
    Б. Столькі ж, колькі ў сям’і дзяцей.
    В. Столькі ж, колькі ў годзе месяцаў.
    Г. Столькі ж, колькі тон ураджаю спа-
    дзяваліся сабраць у наступным годзе.
  2. Гэтая беларуская вёска праславілася на ўвесь свет сваімі каляднымі шэсцямі, а ў 2010 годзе амерыканскі тэлеканал CNN уключыў яе ў спіс 10 лепшых месцаў на планеце для святкавання зімовых святаў.
    А. Пагост.
    Б. Магільнае.
    В. Парыж.
    Г. Александрыя.
  3. У гэтую гульню традыцыйна гуляла беларуская моладзь на Каляды. Кажуць, пасля ў вёсцы з’яўлялася некалькі новых маладых сем’яў.
    А. Бутылачка
    Б. Ручаёк.
    В. Хакей.
    Г. Лясок.
  4. Навошта нашы продкі ставілі за акно талерачкі з зернем ці куццёй?
    А. Кармілі сінічак ды снегіроў.
    Б. Частавалі калядоўшчыкаў.
    В. Ахвяравалі ежу Зюзі ды Марозу.
    Г. Такім чынам яны плацілі падаткі.
  5. Падчас калядных конкурсаў прыгажосці старажытныя беларусы адбіралі самую … дзяўчыну:
    А. Самую тоўстую.
    Б. Самую цяжарную.
    В. Самую працавітую.
    Г. Самую прыгожую.
  6. Назва «Каляды» пайшла ад гэтага слова.
    А. Каляда – імя славянскага язычніцкага бога.
    Б. Каляндар – так зваліся першыя дні месяца.
    В. Калідор – так называліся шэсці калядоўшчыкаў.
    Г. Калыска – у гонар нараджэння Сына Божага ды Новага года.
  7. Што ўпрыгожвалі нашы продкі замест ялінкі на Каляды?
    А. Казу
    Б. Сноп збожжа.
    В. Печку.
    Г. Крыжы-абярэгі.
  8. На Каляды людзі, асабліва маладыя, кідалі на дарогу чаравікі, пыталіся імёны, лілі воск у сцюдзёную ваду, а самыя смелыя хадзілі для гэтай справы ў лазню. Што яны рабілі?
    А.Чаравалі
    Б. Гулялі
    В. Варажылі.
    Г. Танцавалі.
  9. Навошта нашы продкі ладзілі абрад «запісвання Каляд»?
    А. Каб засталася памяць на будучы год.
    Б. Каб перадаць калядныя традыцыі нашчадкам.
    В. Каб злыя духі не змаглі захапіць ачышчанае падчас Каляд жытло і гаспадарскія пабудовы.
    Г. Каб скласці каляндар святкавання астатніх язычніцкіх святаў на год.
Адказы: 1В 2А 3Б 4В 5Г 6Б 7Б 8В 9В

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены