Калядную інсцэніроўку прадэманстравалі маленькія прыхаджане зэльвенскага касцёла (+Відэа)
847
Віншаванні са святам Божага Нараджэння падрыхтавалі юныя прыхаджане касцёла Святой Тройцы г.п.Зэльва. Сёння перад пачаткам святочнага богаслужэння яны прадэманстравалі тэатралізаваную пастаноўку каляднай тэматыкі.
З замілаваннем вернікі слухалі мілагучныя спевы ў выкананні хору пад кіраўніцтвам катэхеткі Таццяны Кароза.
Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўжыліся ў ролі. Яны выступалі ў вобразах рэлігійных персанажаў, якія абвяшчалі прысутным радасную вестку аб Божым Нараджэнні.
Пастаноўка маленькіх артыстаў у сучаснай інтэрпрэтацыі выклікала заслужаныя апладысменты гледачоў.НаНаталля МАЦЮК