Каждая тонна — под будущий урожай

Сёння нікому не трэба тлумачыць, што каштоўнае арганічнае ўгнаенне ўплывае на павелічэнне ўра-джайнасці сельскагаспадарчых культур не толькі ў год унясення, але і на працягу чатырох-пяці наступных гадоў.

Каждая тонна - под будущий урожай

–   Расліны для свайго росту і развіцця бралі з глебы неабходныя рэчывы, – адзначае галоўны аграном філіяла “Князева” Уладзімір Жыдок. – Цяпер для падтрымання  ўрадлівасці глебы іх недахоп неабходна папоўніць. А ў арганіцы ёсць азот, фосфар, калій, магній і г. д. Рэгулярнае яе ўнясенне ў дастатковай колькасці поўнасцю пакрывае неабходнасць усіх раслін у мікраэлементах.

Кожны дзень звяно з 5 чалавек занята гэтай работай. Сёлета гаспадарцы неабходна нарыхтаваць 62 тысячы тон арганічных угнаенняў. Заданне ўжо выканана на 50%. Каля 23 тысяч тон вывезена на палі, з якіх амаль 20 тысяч ужо ўнесена ў глебу. У дзень нашага прыезду звяно працавала за в.Падбалоцце. Машыніст па-грузчыка “Амкадор” Антон Раманчык толькі паспяваў загружаць гноераскідальнікі, на якіх працавалі Станіслаў Лудзіч, Анатолій Ленец, Віталій Плюшчэвіч і Яўгеній Гогалеў.

 

Па словах загадчыка першага вытворчага ўчастка Аляксандра Чуры, калектыў механізатараў падабраўся старанны. Разам працуюць не першы год. Каля 200 тон арганічных угнаенняў штодзённа ўносіць у глебу кожны член звяна. Сезон іх працы пачаўся адразу пасля ўборкі зерневых культур і працягнецца да маразоў.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.