Первые пробы написания сказок делает зельвенская школьница Арина Окулич
802
Арына Акуліч вучыцца ў 5 “А” класе СШ №3 г.п. Зэльва. Дзяўчынка захапляецца чытаннем, любіць маляваць і робіць першыя спробы ў напісанні казак.
Жылі-былі тры сяброўкі – Марго, Лілі і Фіёла.
Аднойчы летам яны паехалі да бабулі Марго. Пасля снедання дзяўчынкі пайшлі на сажалку. Раптам яны пачулі тоненькія, ціхенькія галасы. Гэта перамаўляліся маргарытка, фіялка і лілея. Кветкі гаварылі аб тым, што ў дзяўчынак такія ж імёны, як і ў іх. А яшчэ, што Марго, Лілі і Фіёла такія ж прыгожыя, мілыя і сціплыя. Дзяўчынкі падышлі кожная да сваёй кветкі і з любасцю, пяшчотай глядзелі на яе, размаўлялі з ёю.
Гэта ўбачылі ружы. Яны былі зайздросныя і ганарлівыя, лічылі прыгожымі і вартымі ўвагі толькі сябе. Ружы вырашылі адпомсціць фіялцы, лілеі і маргарытцы. Калі дзяўчынкі пайшлі, ружы паклікалі Чорную Жабу, паабяцалі ёй сваіх пялёсткаў на ўпрыгожанне, калі яна атруціць лілею, фіялку і маргарытку сваім дыханнем.
Назаўтра, калі Марго, Лілея і Фіёла прыбеглі на сажалку, яны ўбачылі засохлыя кветкі. Дзяўчынкі так за-смуціліся, што аж заплакалі. Іх слёзы падалі на кветкі і абмывалі іх. I здарыўся цуд! Ад слёз дзяўчынак кветкі ажылі.
Ружы, убачыўшы гэта, наліліся такой злосцю, што ў іх на сцяблінках калючкі павылазілі.
Чорную Жабу, калі яна вярталася ў балота, каб пахваліцца сваім уборам, заўважыў і праглынуў бусел.
А дзяўчынкі і кветкі сталі найлепшымі сяброўкамі.
Комментарии отключены