КЛАСCная форма
Калі 8 гадоў таму ў школах уводзілі дзелавы стыль адзення, бацькі і вучні ўспрымалі новаўвядзенне без асаблівага энту-зіязму. А ўжо сёння дзеці з задавальненнем выбіраюць сабе такі школьны гардэроб, каб выглядаць сапраўднымі джэнтльменамі і лэдзі. Некаторыя ўстановы, як, напрыклад, гімназія №1 г.п. Зэльва, і наогул пайшлі далей – уводзяць свой уласны стыль школьнай формы.
Пасля доўгіх разважанняў кіраўніцтва ўстановы вырашыла: неабходна развіваць свой брэнд. Дасягаць мэты сталі правераным спосабам – праз увядзенне адзінага стылю адзення гімназістаў. Практыка, даўно папулярная ў краінах Еўропы і Амерыкі, апошнім часам прыжываецца і ў Беларусі.
– Вельмі хацелася, каб нашы вучні вылучаліся сярод іншых школьнікаў на раённых і абласных алімпіядах і конкурсах, – расказвае дырэктар гімназіі №1 г.п.Зэльва Наталля Булак. – Форма гімназіста – гэта не толькі прыгожа, але і ганарова: дзелавы дрэс-код, несумненна, уплывае на сама-ацэнку і пачуццё годнасці хлопчыкаў і дзяўчынак.
Наталля Васільеўна ўпэўнена, што аднолькавае для ўсіх дзяцей адзенне – яшчэ і эканомія для бацькоў: купіць адзін раз у год школьную форму зручней, чым кожны месяц за немалыя грошы набываць модны фірмовы сарафан або блузку.
Калі паўстала пытанне, якую ж частку школьнага гардэроба зрабіць брэндавай, доўга вагаліся. Гальштукі, кашулі, пінжакі, сукенкі… Патрэбна была ўніверсальная рэч і для хлопчыкаў, і для дзяўчынак. І пажадана, каб яе можна было набыць у Зэльве. Звярнуліся да пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб дзелавым стылі адзення. І выбар упаў на камізэльку.
– Бацькам яшчэ ў маі былі раза-сланы лісты з анкетай наконт адзінай школьнай формы, – расказвае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Таццяна Сяркевіч. – Затым, каб узаконіць новаўвядзенне, апякунскі савет установы на агульным пася-джэнні прыняў рашэнне аб увядзенні адзінага для ўсіх гімназістаў прадмета гардэроба – бардовай камізэлькі з белай акантоўкай.
Адміністрацыя гімназіі ўзяла на сябе пошук прадпрыемства, якое б выканала заказ. Вырашылі – пашывам адзення займецца раённае ўнітарнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання. Бацькам заставалася толькі за-плаціць за гэта. Дарэчы, камізэлька ім абышлася ў 130 тысяч беларускіх рублёў.
У сем’ях гімназістаў успрынялі ідэю станоўча.
– Калі ад адміністрацыі гімназіі паступіла прапанова наконт адзінай формы, я адназначна была “за”, – гаворыць маці дзесяцікласніка Наталля Юрэвіч. – Гэта зручна і прыгожа. Але хацелася б, канешне, каб у будучым з’явілася яшчэ некалькі варыянтаў школьнага адзення, каб не хадзіць круглы год у адной і той жа камізэльцы.
Самі школьнікі ў новаўвядзенні таксама бачаць толькі адны плюсы.
– Індывідуальная, не падобная на іншыя, форма – гэта класна! – з захапленнем кажа вучаніца 11 класа Вольга Данілюк. – Мы першыя ў раёне зрабілі такі крок: камізэлька стыльная, прыгожага пашыву. Да таго ж, колер універсальны: можна апрануць пад яе блузку ці кашулю па сваім жаданні. Цяпер мы вылучаемся сярод іншых школьнікаў.
Як аказалася, дзелавы і арыгінальны стыль важны не толькі для дзяўчынак, але і для хлопчыкаў.
– Я не супраць камізэлькі, – гаворыць вучань 6 класа Уладзіслаў Авечкін, – хоць аддаю перавагу мала-дзёжнаму стылю – красоўкам, джынсам, майкам з рознымі яркімі прынтамі і малюнкамі. Добра, што для такой вопраткі ёсць шосты школьны дзень і пасляўрочны час. Такое адзенне апранаю, калі іду, напрыклад, на секцыю ці на заняткі па інтарэсах.
У бліжэйшых планах адміністрацыі школы – увесці касцюм гімназіста з эмблемай навучальнай установы. Сёння гэта пакуль толькі ініцыятыва, якая праз некаторы час мае вялікі шанс паспяхова рэалізавацца.