Кніга будзе жыць, пакуль яе чытаюць: у гімназіі №1 стартавала акцыя «Дзіцячая кніга»
Некалькі гадоў таму вучні гімназіі №1 г.п. Зэльва сталі ініцыятарамі правядзення акцыі, прысвечанай папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры. Яны выступілі арганізатарамі акцыі па распаўсюджванні чытання кніг на роднай мове. Падобныя акцыі бяруць пачатак менавіта ў Міжнародны дзень роднай мовы і ахопліваюць шэраг дзіцячых устаноў.
Сёлета школьнікі вырашылі правесці мерапрыемства пад назвай «Дзіцячая кніга». Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя. Умовы зусім простыя – прачытаную дома кнігу, якая зараз пыліцца на паліцы, неабходна прынесці ў школу. Сабраныя творы праз тыдзень будуць перададзены ў сацыяльна-педагагічны цэнтр.
Далучайцеся!
