У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 прайшоў Дзень беларускага пісьменства

Пад такой назвай у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва прайшоў дзень, прымеркаваны да XXVIII Дня беларускага пісьменства. Выхаванцаў чакалі выстава дзіцячай літаратуры, конкурс “Намалюем любімую казку”, прэзентацыя кніг па матывах беларускіх народных казак, створаных рукамі педагогаў для дзяцей і бацькоў.

У сярэдняй групе №10 у час “Падарожжа ў краіну добрых кніг”дзеці даведаліся, што “на свеце цудаў вельмі шмат, але самы прыгожы з іх – несумненна, кніга”. Выхавальнікі прачыталі вершы пра тое, чаму вучаць кнігі. Выхаванцы расказалі прыказкі і прымаўкі, а напрыканцы склалі сваю Чароўную кнігу з ілюстрацыямі добрых спраў і ўчынкаў.

Малодшыя  энергічныя “чамучкі” з велізарным захапленнем удзельнічалі ў гульнях-карагодах па матывах беларускіх пацешак, забаўлянак, адгадвалі загадкі з чароўнага куфэрка.

У старэйшай групе №7 прайшла музычная забава “Дзверы ціха адчыні, кнігу ў госці запрасі”, таксама прысвечаная кнізе, якая суправаджае чалавека ўсё жыццё:  па кнігах ён вучыцца, з ёй адпачывае ў вольную хвіліну. У кожнага ёсць любімы пісьменнік і любімы твор, які хочацца чытаць і перачытваць, запомніць запаўшыя ў душу радкі. Дзеці расказалі пра свае любімыя кнігі, узгадалі прыказкі і прымаўкі па тэме, правялі гульню “Што любіць кніга”. Акрамя таго, адгадвалі загадкі пра літаратурных герояў, паўдзельнічалі ў віктарыне – такі сюрпрыз падрыхтаваў “Літаратурны сундучок” для аматараў казак.

Дзіцячую літаратуру фарміруюць кнігі старажытныя і новыя, вялікія і маленькія, але ўсе яны жыццесвярджальныя. Таму дзеці не могуць не любіць гэтае цуда цудаў і радуюцца кнізе, як святу. А мы дарослыя, павінны падрыхтаваць гэтую радасць, дапамагчы ім адчуць кнігу ва ўсёй яе паўнаце.

Хочацца параіць бацькам: найлепшы шлях да шчырых сямейных узаемін – магчымасць абмеркаваць сумесна прачытаную кнігу, патлумачыць, даць параду.  Пазнавайце разам з дзеткамі родную беларускую літаратуру!

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДЦРР №1 Таццяна Каравайчык

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены