Комбайн с поля — плуг в борозду

Комбайн с поля - плуг в борозду

У СВК “Галынка” адначасова са жнівом вядзецца ўборка саломы і падрыхтоўка поля пад сяўбу азімых культур. 

– Аб будучым ураджаі, – гаворыць галоўны аграном Мікалай Бяляўскі, – трэба клапаціцца ўжо сёння. У бліжэйшы час плануем пачаць сяўбу азімага рапсу, які зойме каля 600 гектараў. Каб атрымаць стабільны ўраджай гэтай культуры, неабходна пасеяць яе ў аптымальны перыяд – да сярэдзіны жніўня. Таму адначасова з уборкай зерневых на плошчах, ачышчаных ад саломы, вядзём ворыва, перадпасяўную апрацоўку глебы і ўносім мінеральныя ўгнаенні. Для сяўбы будзем выкарыстоўваць насенне вышэйшай рэпрадукцыі. Як паказала практыка, толькі пры строгім захаванні агратэхналагічных патрабаванняў можна дабіцца добрых ураджаяў гэтай каштоўнай алейнай расліны. Сёлета з кожнага гектара мы атрымалі па 24 цэнтнеры азімага рапсу – гэта другі паказчык у раёне. 

Мы пабывалі з фотакамерай на розных сынкавіцкіх палях, каб усебакова адлюстраваць падрыхтоўку да сяўбы азімых. Трэба адзначыць, што да ўсіх важных сельскагаспадарчых кампаній тут падыходзяць адказна. Таму складваецца такое ўражанне, што ў гаспадарцы ўсе работы вядуцца амаль адначасова. На палях задзейнічана разнастайная тэхніка, і ўся яна выкарыстоўваецца на поўную магутнасць. 

Як толькі зерневыя палеткі пакідаюць камбайны, адразу пачынаецца ўборка саломы. З раніцы да позняга вечара механізатары Сяргей Фёдараў, Іван Марцішак і Яўген Аласюк на прэс-падборшчыках падбіраюць салому і ўкатваюць яе ў вялікія рулоны. Затым Станіслаў Карпей на “Амкадоры”, абсталяваным спецыяльным прыстасаваннем, загружае іх на прычэпы, якія прызначаны для перавозкі адразу 18 рулонаў. Свой груз механізатары Іван Новік і Пётр Дожын адвозяць на ферму №3. Там іх акуратна складзіруюць, а тэхніка, не за-трымліваючыся пасля разгрузкі, адразу вяртаецца ў поле. 

Дзякуючы ўмелай арганізацыі працы ў гаспадарцы не дапускаецца разрыву паміж абмалочанай плошчай і вызваленай ад саломы. Там, дзе яна ўбрана, адразу пачынаюцца іншыя работы. Да лушчэння ржышча дыскатарамі прыступаюць механізатары Аляксандр Кулік і Дзяніс Радзіон. Штодзённа кожны з іх апрацоўвае па 50 – 55 гектараў плошчы. Тры трактары заняты на ворыве глебы пад сяўбу азімых. Аляксей Дрэнь, Іван Качук і Міхаіл Рахунок на гэтых работах перавыконваюць нормы выпрацоўкі. Генадзій Сакалоў займаецца ўнясеннем мінеральных угнаенняў. Менавіта цяпер настаў спрыяльны час, калі можна з найбольшай эфектыўнасцю пазбавіцца ад будучага пустазелля. Таму ў гаспадарцы пачалі ўнясенне прэпаратаў, якія ўтрымліваюць гліфасаты. Гэтую важную работу даручылі механізатару Арцёму Аласюку. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.