Корманарыхтоўчая кампанія на Зэльвеншчыне: скошана больш палавіны траў першага ўкосу
На Зэльвеншчыне поўным ходам ідзе корманарыхтоўчая кампанія – скошана больш палавіны траў першага ўкосу.

Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання, у сёлетнім сезоне касавіца ў раёне стартавала значна раней, чым у мінулым годзе. Пад травы першага ўкосу адведзена амаль 15 тысяч 400 гектараў. Ужо скошана каля 7 тысяч 800 гектараў. Нарыхтавана 34 600 тон сенажу пры заданні 153 тысячы, каля 40 тон сена пры запланаваных 6100. У разліку на ўмоўную галаву жывёлы ў раёне маюць 3,47 цэнтнера кармавых адзінак.
Вызваленыя плошчы сельгаспрадпрыемствы падкормліваюць мінеральнымі ўгнаеннямі, каб скошаныя расліны хутчэй пайшлі ў рост і сфарміраваўся другі ўкос.

Лідарскія пазіцыі па-ранейшаму ўтрымліваюць галынкаўскія корманарыхтоўшчыкі. За дзень тут скошваюць па 130 і больш гектараў. Пры плане 3722 гектары ўжо скошана і ўбрана 3080, а гэта больш за 80 працэнтаў. Больш другіх у гаспадарцы нарыхтавана і сенажу. Па нарыхтоўцы сена на першых пазіцыях знаходзяцца сынкавіцкія аграрыі.
Служба iнфармацыi газеты «Праца»
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Комментарии отключены