Міні-праект «Экадыліжанс» рэалізавалі зэльвенскія бібліятэкары

Вастрыня сучасных экалагічных праблем паставіла перад бібліятэкай такую задачу, як выхаванне маладога пакалення ў духу беражлівых, адказных адносін да навакольнага асяроддзя, аховы прыродных багаццяў. З гэтай мэтай аддзелам бібліятэчнага маркетынгу быў распрацаваны міні-праект «Экадыліжанс», у рамках якога бібліятэкі раёна працавалі  на працягу апошняга красавіцкага тыдня. Імправізаваны тур распачаўся адкрытымі тэматычнымі выставамі і паліцамі па адпаведнай тэматыцы ва ўсіх бібліятэках. Бібліятэкары Зэльвен-скага раёна разам са сваімі юнымі чытачамі выйшлі на экалагічны рэйд «Мая вёска – не сметнік», падчас якога навялі парадак у сельскіх населеных пунктах. У Каралінскай сель-скай бібліятэцы прайшло экалагічнае рандэву     «Жыві, Зямля!», на якім дзеці даведаліся аб экала-гічных праблемах нашай планеты. Для прысутных была арганізавана міні-пастаноўка “На пікніку”  з удзелам “юных турыстаў”,  якія расказвалі аб правілах паводзін у лесе. Паштальён Печкін прапанаваў экалагічныя загадкі,  а бібліятэкар –  конкурсы: прывітальны «Чыстая планета», музычныя «ЭкаКліп», «Казка хлусня, ды ў ёй намёк…». Бібліятэкар Елкаўскай сельскай бібліятэкі арганізавала для юных чытачоў конкурс знаўцаў прыроды “Пасажыры зялёнай каруселі”. На мерапрыемстве дзеці прадэманстравалі свае веды па навакольным асяроддзі. Пытанні былі самыя розныя: назваць прыкметы надвор’я, адгадаць загадкі, скласці пазлы з прыказак.  Знаўцы прыроды прынялі ўдзел і ў экалагічных гульнях “Верыш, не верыш”, “Ці гэта праўда?”, “Падарожнік-выдатнік” і г. д. Бібліятэкар Славаціцкай сельскай бібліятэкі-клуба разам з дзецьмі здзейсніла падарожжа да гідралагічнага помніка прыроды мясцовага значэння “Крыніца Зенькаў-ская”  і расказала ім аб тым, што вада з крыніцы,  са слоў мясцовых жыхароў, дапамагае ў лячэнні розных хвароб, асабліва вачэй.   Інфармацыйныя заняткі, гадзіны памяці і ўрокі смутку прайшлі ва ўсіх бібліятэках раёна 26 красавіка, у дзень, калі варта задумацца не толькі аб экалагічнай  і ўласнай бяспецы, але і аб тым, што чарнобыль-ская катастрофа не павінна нідзе і ніколі паўтарыцца. Слухачы дзіцячай  бібліятэкі на працягу дня экалогіі «Звон памінальны над краем Чарнобыль» даведаліся аб прычынах аварыі, мужнасці і гераізме яе ліквідатараў, наступствах катастрофы для насельніц-тва і навакольнага асяроддзя. Асабліва спадабалася нашым чытачам экаакцыя “Першацвет”. У час паходу ў лес ішла гаворка аб беражлівых адносінах да прыроды,  дзеці з захапленнем разглядалі першыя вясновыя кветкі, любаваліся іх прыгажосцю. Спадзяёмся, што мерапрыемствы міні-праекта дапамаглі падрастаючаму пакаленню пераканацца ў тым, што  будучыня планеты, нашай малой радзімы і чалавека наогул, у многім залежыць ад рашэння праблем навакольнага асяроддзя і экалагічнай культуры кожнага з нас. Вольга Камякевіч, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу раённай бібліятэкі.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.