Кто должен думать за хозяина?

Напярэдадні ацяпляльнага сезона карэспандэнт газеты “Праца” задалася мэтай даведацца, ці цяжка ў нашым раёне знайсці добрага печніка, каб і печ адрамантаваў, і дымаход пачысціў. А пры неабходнасці – са старой і новую пабудаваў. Лагічна, што чалавек, які жыве ў вёсцы, перш за ўсё з дадзенай праблемай звернецца ў сельсавет, а ў гарадскім пасёлку – у раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ці цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Мы таксама пайшлі па такім шляху. 

 Напачатку сустрэліся са старшынёй Галынкаўскага сельвыканкама Русланам Архіпчыкам. Па словах Руслана Уладзіміравіча, пытанне па рамонце печак вырашаецца кожны сезон. Напрыклад, у бягучым годзе з такой праблемай  да старшыні пакуль не звярнуўся ніводны чалавек. Знайсці майстра, каб пачысціць ці адрамантаваць печ,  пераканаў старшыня, не складае цяжкасці. Гэтаму садзей-нічае рэгулярны падворны абход камісіі (2 разы ў месяц – першы і апошні чацвер), у склад якой уваходзяць прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых структур, і наладжанае супрацоўніцтва з надзейнымі майстрамі. Падчас абходу ў гаспадароў цікавяцца станам печак і ці патрэбна дапамога ў іх рамонце. У кожным доме пакідаюцца візітныя карткі (памяткі), дзе ўказаны нумары тэлефонаў печнікоў. Калі чалавек не можа звязацца з майстрам сам, на дапамогу прыходзяць спецыялісты сельсавета. Ніколі не адказаў у просьбе старшыні ўстараніць непаладкі Сяргей Хвясюк. Майстар хутка знаходзіць агульную мову з гаспадаром, пры неабходнасці сам дастаўляе гліну і пясок. Удзячных слоў у яго адрас Руслан Архіпчык пачуў вельмі многа. Задаволены старшыня і работай  Станіслава Пацалуйкі з Лешна. Нядаўна інспекцыя Дзяржпажарна-гляду давяла да ведама насельніцтва інфармацыю аб прадастаўленні шэрагу паслуг прыватным унітарным прад-прыемствам “Гродзенскі абласны камбінат супрацьпажарных работ”. Пазваніўшы па тэлефонах  8(0152)75-12-92, 75-12-84, чалавек называе праблему, з якой сутыкнуўся. На прадпрыемстве вырашаць, якога спецыяліста лепш паслаць.

На тэрыторыі Дабраселецкага сельсавета, наогул, доўгі час праблемы наконт добрага пячнога майстра зусім не існавала. Тут усе пытанні вырашаў чалавек з залатымі рукамі Стэфан Шыльвян (пра яго “Праца” падрабязна пісала ў канцы снежня 2012 года). Зараз па стане здароўя мужчыне цяжка працаваць, а пячная справа патрабуе высокай фізічнай вынослівасці. Аднак, калі ёсць падмога  з боку гаспадароў – пяску прывезці, гліну замяшаць, – ён згаджаецца дапамагчы адрамантаваць печ. Не адмаўляе і ў кансультацыі.

У апошнія два гады сельсавет цесна супрацоўнічае з Мікалаем Серадой, Станіславам Пацалуйка. Іх работай задаволены мясцовыя жыхары. Каб звязацца з майстрамі, неабходна прыйсці ці патэлефанаваць у сельсавет. Інфармацыя з нумарамі тэлефонаў печнікоў знаходзіцца пастаянна на інфармацыйных стэндах у будынку сельсавета, а таксама ў цэнтры кожнай вёскі. Па словах старшыні сельвыканкама Тамары Качук, ніводны сход у вёсцы ці сельскагаспадарчым філіяле не абыходзіцца без гутаркі з жыхарамі населеных пунктаў наконт пячнога ацяплення. Пытанняў па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона 2013–2014 гг. на сённяшні дзень не існуе. Радуе Тамару Раманаўну і тое, што вельмі часта гэта праблема вырашаецца двума бакамі – майстрам і гаспадаром, без удзелу старшыні. Гэта гаворыць аб тым, што печнікі вельмі адказныя, з багатым вопытам людзі.

Каб пераканацца ў станоўчых водгуках заказчыкаў, мы сустрэліся з 90-гадовай жыхаркай в. Рудзевічы Дабраселецкага сельсавета Ганнай Камчыц. Гаспадыня толькі на днях развіталася з майстрам і не можа нарадавацца з яго работы. Пячнік працаваў самастойна, са сваім інструментам і зусім нядоўга. Жанчына раіць усім звяртацца за дапамогай толькі да Мікалая Серады.

У Зэльве справы абстаяць  складаней. У РУП ЖКГ паведамілі, што адзінкі печніка ў штатным раскладзе прадпрыемства наогул няма. Абавязкі па дробным рамонце пячнога ацяплення  ўскладзены на аднаго з падсобнага рабочага.  Ён, праўда, не мае спецыяльнай адукацыі, можа толькі праверыць і пачысціць дымаход, замяніць трэснутую цэглу. Па словах дырэктара жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віталія Русака, знайсці сёння добрага майстра пячной справы  няпроста. Мужчыны, якія дасканала валодалі гэтым майстэрствам, ужо ў пажылым узросце і толькі засталіся сям-там на вёсках. Маладыя ж вельмі рэдка атрымліваюць такую спецыяльнасць. 

Сярод паслуг, якія аказваюцца цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, – дробны рамонт печкі. Каштуе такая паслуга крыху больш за 42 тысячы рублёў. Тым, хто знаходзіцца на сацыяльным абслугоўванні, у выпадку больш складанага рамонту могуць прапанаваць самастойна звярнуцца за дапамогай да вышэй названых Станіслава Пацалуйкі і Мікалая Серады. Калі ж заказчык надумаў замыславаты рамонт, дапаможа Уладзімір Цвятаеў. 

Паставіўшы сябе на месца чалавека, якому неабходна правесці рамонт печы, спрабавала на працягу некалькіх дзён дазваніцца да майстроў. Аднак заўсёды атрымлівала адказ, што гаспадара няма дома. Па мабільным тэлефоне – абанент часова не да-ступны. Наогул, звязацца так і не ўдалося. І толькі цяпер я зразумела, чаму некалі мая маці, як толькі вясной заканчвала паліць печ, адразу ж шукала печніка, каб праверыць і падрыхтаваць яе да новага сезона. Нездарма ў народзе кажуць: рыхтуй сані летам, а колы – зімой.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.