Легких работ не бывает…
Паспяхова працуюць на сёлетніх восеньскіх палявых работах земляробы СГФ “Славацічы”. Тэмпы і якасць пасяўной у гэтай гаспадарцы значна вышэйшыя, чым у мінулыя гады. Мясцовыя земляробы першымі ў раёне завяршылі сяўбу азімых зерневых культур.
Пасяўная праходзіла напружана, але лёгкіх палявых работ, напэўна, не бывае. Ад эфектыўнага іх правядзення залежаць поспех і стабільнасць гаспадаркі. На славаціцкіх лёгкіх пясчаных глебах вільгаці ніколі не бывае дастаткова, таму стараліся механізатары скарыстаць кожную хвіліну вераснёўскага працоўнага дня, каб выканаць работы арганізавана, са значным апераджэннем графіка, захоўваючы якасць. Прамаруджванне магло абярнуцца стратамі будучага ўраджаю і за-трымкай на ўборцы.
На ход палявых работ станоўча паўплывала набыццё новага трактара “Беларус-3022” з абаротным плугам і пасяўным агрэгатам АППМ-6. На ім на сяўбе азімых зерневых працаваў механізатар Аляксандр Шчурко. Добрых слоў таксама заслугоўвае механізатар-сейбіт Сяргей Гялежа, які на такім жа трактары з пасяўным камбінаваным агрэгатам значна перавыконваў даве-дзеныя нормы. Гэтыя механізатары яшчэ раз пацвярджаюць статус вопытных, высакакласных спецыялістаў.
Па словах галоўнага агранома гаспадаркі Мікалая Лучко, удзячнасці за добрасумленную працу заслугоўваюць усе, хто працуе на пасяўной. А таксама механізатары Міхаіл Камароў і Андрэй Жданюк, якія заняты на падвозцы насення. На падрыхтоўцы глебы вызначыліся Андрэй Клішчыц, Аляксандр Беразовік, Міхаіл Манцэвіч і Аляксандр Казак, на ўнясенні мінеральных тукаў – Міхаіл Манцэвіч і Сяргей Манчык, на хімпраполцы азімых – Васілій Смурага. Галоўным паказчыкам для ўсіх застаецца якасць і захаванне тэхналагічных патрабаванняў. Без гэтага нельга атрымаць добры і стабільны ўраджай.
Праязджаючы ўздоўж кукурузных палёў філіяла (гэтай культурай сёлета занята 724 гектары), лёгка можна раскрыць сакрэты павелічэння надою малака на карову і продажу гэтай прадукцыі дзяржаве. Гэта вынік нарыхтоўкі высакаякасных кармоў, у прыватнасці, кукурузы. На сілас “каралева палёў” убіраецца з 374 гектараў. Сёлета ў гаспадарку паступіў новы корманарыхтоўчы камбайн “КВК-800”, які даверылі вопытнаму механізатару Васілію Карозе. У выніку яго прадукцыйнай працы вадзіцелі Леанід Смурага, Віктар Клішчыц, Мікалай Міхальчык, Іван Шастак, і механізатары Юрый Лазар і Аляксандр Беразовік перавезлі ў сіласныя траншэі 6339 т зялёнай масы. Яе трамбоўкай займаюцца Аляксей Жданюк, Мікалай Чабярака і Пётр Паляшчук. Нао-гул, на адну ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарцы ўжо нарыхтавана па 28 цэнтнераў кармавых адзінак, што на 16,2 больш, чым летась.
Зразумела, клопатаў цяпер у земляробаў шмат. Але кожны ў калектыве ўсвядоміў: аб’ём работ павялічыўся, а значыць, ёсць магчымасць і больш грошай зарабіць. На гэта нацэлены кожны, хто працуе на восеньскіх палявых работах.