Лепшы на “зялёным жніве”

1198 Зладжана працуе на ўборцы кукурузы ў СВК “Бародзічы” машыніст кормаўборачнага камбайна “Ягуар-860” Анатолій Жыліч. У 2012 годзе Анатолій Іванавіч быў названы ў ліку лепшых механізатараў рэспублікі і за высокія паказчыкі адзначаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Нарыхтоўкай кармоў займаецца амаль 20 гадоў. Пачынаў на кормаўборачным камбайне “Е-280”, затым працаваў на “Джон-Дзіры”, а зараз кіруе “Ягуарам-860”. Да тэхнікі адносіцца беражліва, па-гаспадарску. У гэтыя вераснёўскія дні Анатолій Жыліч штодзённа загружае ў прычэпы аўтамабіляў па 600 – 700 тон здробненай зялёнай кукурузнай масы. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.