Лес адчувае клопат людзей

1240 Прафесіяналы сваёй справы

Каля 20 гадоў нязменным кіраўніком лясніцтва з’яўляецца Аляксей Галавач – сапраўдны прафесіянал сваёй справы. У 2010 годзе ён быў адзначаны нагрудным знакам Міністэрства лясной гаспадаркі “Ганаровы лесавод”, а ў 2013-м прызнаны лепшым ляснічым Беларусі. Напярэдадні чарговага свята Аляксей Аляксандравіч адзначаны ганаровым знакам Міністэрства лясной гаспадаркі “20 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове”. У калектыве працуе шмат адданых справе і лесу людзей. Адна з іх – намеснік ляснічага Таццяна Ліхачова. Яна вызначаецца граматнасцю і высокім прафесіяналізмам. За плячамі жанчыны 23 гады працы ў лясных гаспадарках Гродзенскага і Зэльвенскага раёнаў. Нядаўна Таццяне Васільеўне прысвоена кваліфікацыя спецыяліста першага класа. Гэта даволі высокая адзнака за шматгадовую працу. Дарэчы, яе мае і ляснічы Аляксей Галавач. 1241

Захаваць і прымножыць

Лясныя ўгоддзі лясніцтва размешчаны на тэрыторыях Зэльвенскага, Слонімскага і Мастоўскага раёнаў і складаюць 9876 гектараў. Лясы ў нас займаюць крыху больш за 30 працэнтаў усіх угоддзяў. Таму апошнія дзесяць гадоў галоўным накірункам дзейнасці лясніцтва з’яўляецца лесааднаўленне. На перададзеных малапрыгодных для сельскагаспадарчага выкарыстання землях, высечках за гэты перыяд пасаджана больш за тысячу гектараў маладога лесу. Гэта вельмі добры паказчык, які дазваляе работнікам лясной аховы раёна ўпэўнена глядзець у будучыню і па якім зэльвенскія лесаводы пераўзышлі многія лясніцтвы і нават лясгасы рэспублікі. Саджаецца ў асноўным сасна, елка, бяроза, дуб. Такія пасадкі бліжэй да прыродных. Іх разнастайнасць стрымлівае развіццё шкоднікаў і хвароб. А яшчэ практыкуюцца змешаныя лясы – у мэтах супрацьпажарнай бяспекі. У апошнія гады ў лесапасадках з’явіліся лістоўніца, айва і іншыя дэкаратыўныя расліны. – Паверце, лес не расце сам па сабе, – заўважае ў час гутаркі Таццяна Ліхачова, якая на перыяд водпуску ляснічага выконвае яго абавязкі. – Па-першае, трэба якасна і ў аптымальныя тэрміны яго пасадзіць. З першых гадоў рэгулярна праводзіць уборку расліннасці, каб яна не заглушыла кволыя парасткі. Затым на працягу дзясяткаў гадоў арганізоўваць санітарныя высечкі, догляд, прарэджванне. І толькі калі лес дасягне 80- гадовага ўзросту, за ўсе клопаты ён аддзячыць высакаякаснай каштоўнай драўнінай. – Вырошчваць лес – работа даволі карпатлівая, патрабуе шмат фінансавых і людскіх рэсурсаў, – прадаўжае расказ з веданнем справы Таццяна Васільеўна. – Кожную вясну для пасадкі лесу за дадатковай рабочай сілай мы звяртаемся ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Сёлета засадзілі 71 гектар. Для барацьбы са шкоднікамі ў лясных масівах было развешана 129 шпакоўняў, якія зрабілі вучні Дзярэчынскага школьнага лясніцтва. Акрамя таго, у месцах, дзе выяўлена шмат шкоднікаў, былі пакладзены лоўчыя дрэвы, супраць караеда-тыпографа ўстаноўлены ферамонныя пасткі. Догляд маладых пасадак праведзены на 55 гектарах, што значна перавышае заданне. Адзін з накірункаў работы лесаводаў – ахова лесу ад пажараў. Гэта работа сёлета мела асаблівую актуальнасць у сувязі з засушлівым гарачым летам. З мэтай папярэ-джання пажараў на тэрыторыі лясных масіваў было зроблена 80 кіламетраў новых мінералізаваных палос, на 150 ужо дзеючых кіламетрах праведзены адпаведны догляд. У пажаранебяспечны перыяд кругласутачна дзяжурылі спецыялісты і пажарны разлік лясніцтва. Леснікі разам з супрацоўнікамі міліцыі і выратавальнікамі арганізоўвалі рэйды, устанаўлівалі шлагбаумы і папярэджваючыя знакі, а таксама праводзілі тлумачальныя гутаркі з насельніцтвам і адпачывальнікамі. Дзякуючы мэтанакіраваным сумесным дзеянням удалося захаваць лес ад пажараў. 1239 Работнікі галіны прыкладваюць усе намаганні, каб зрабіць лясныя ўгоддзі больш прыгожымі і ўтульнымі. Рэгулярна праводзіцца ачыст-ка лесу, абочын уздоўж аўтама-більных і чыгуначных дарог, вакол населеных пунктаў. У лясах, якія маюць рэкрэацыйнае значэнне, абсталяваны месцы адпачынку. Галоўнай праблемай застаецца пад-трыманне належнага парадку ў лясах вакол вадасховішча. На працягу ўсяго летняга сезона леснікам, чые абходы знаходзяцца ў месцах масавага адпачынку, даводзілася кожны дзень убіраць шмат смецця.

Лесагаспадарчая дзейнаць

лясніцтва цесна звязана з нарыхтоўкай драўніны. З пачатку года нарыхтавана амаль 12 тысяч кубічных метраў. 7305 кубаметраў дзелавой драўніны адпраўлена на экспарт і спажыўцам унутры нашага раёна і рэспублікі. У сувязі з аб’яў-леным у краіне курсам на максімальнае выкарыстанне мясцовых відаў паліва асаблівую важнасць набывае і нарыхтоўка дроў. Асноўнымі спажыўцамі іх з’яўляюцца РУП ЖКГ і насельніцтва, а таксама ў час уборкі зерневых – сельгас-кааператывы. Акрамя драўніны вясной вядзецца нарыхтоўка бярозавага соку, у вызначаныя тэрміны – насення лясных дрэў.

Лес і людзі

Галоўнымі вартавымі лясных багаццяў з’яўляюцца леснікі. На кожнага прыходзіцца па 700, а то і 1000 гектараў лесу. Шмат гадоў аддалі лясной справе ветэраны-леснікі Аляксандр Курачэнка (адзначаны Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб’яднання), Віктар Ракевіч (удастоены знака “10 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове”), Уладзімір Ракевіч, Уладзімір Якубік, Пётр Лойка, Мікалай Церахаў і Міхаіл Маняк. Ганаровай граматай Слонімскага лясгаса напярэдадні прафесійнага свята адзначана праца лесніка Сяргея Куршука. Ён разам з вальшчыкам лесу Антонам Дэйкалам выдатна выступіў на чарговым конкурсе лесарубаў Слонімскага лясгаса, дзе ім прысуджана 1-е месца. Умела кіруюць вытворчымі падраздзяленнямі майстры Сяргей Сэй, Яўгеній Марка і Віктар Карман (апошні ўзнагароджаны Ганаровай граматай Слонімскага лясгаса). На нарыхтоўцы драўніны працуе сучасная лесанарыхтоўчая тэхніка: універсальныя пагрузчыкі “Амкадор” і “МАЗ” з прычэпам, тралёвачныя машыны высокай праходнасці «Фарвардэр». Цяжкую працу вальшчыкаў лесу ў вялікіх масівах замяняюць «Харвестэры». Нягледзячы на пастаяннае тэхнічнае пераўзбраенне лясной гаспадаркі, асноўная нагрузка ляжыць на людзях, якія працуюць на лесанарыхтоўцы. Паспяхова выконваюць планавыя паказчыкі дзве брыгады па нарыхтоўцы драўніны. Цяпер у гэтых падраздзяленнях праводзіцца рэарганізацыя: з групавой арганізацыі нарыхтоўкі драўніны пераходзяць на адзіночную. Зараз усе работы на вызначанай дзялянцы выконвае адзін вальшчык лесу. Лесаруб як прафесія адыходзіць з лясной справы. Высокім майстэрствам вызначаюцца вальшчыкі лесу Віктар Юргель, Антон Дэйкала, Анатолій Пачабыт, Дзмітрый Серада, Валянцін Козел, Андрэй Карпей. Добрых слоў заслугоўвае праца трактарыстаў Уладзіміра Ракевіча і Віктара Лазоўскага, якія задзейнічаны на тралёўцы і вывазцы драўніны, падрыхтоўцы глебы пад маладыя пасадкі. Своечасова дастаўляюць да месца работы брыгады шафёры Генадзій Свістун і Аляксандр Мацкевіч. – Выпадковых людзей у нас няма, – адзначыла ў заканчэнне нашай размовы Таццяна Ліхачова. – На сваіх рабочых месцах усе сумленна служаць лесу. Віктар МАКОЎСКІ.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.