Летапіс спорту раёна сабраны ў экспазіцыях народнага музея СШ №3
У СШ №3 пад назвай “Зэльвеншчына спартыўная” арганізавана спецыяльная выстава, мэта якой – захаваць слаўнае спартыўнае мінулае зэльвенскага краю. А яшчэ – прывіць падлеткам любоў да спорту, актыўнага і здаровага ладу жыцця. Асабліва гэта важна ў перыяд летніх канікул.
Зэльвеншчына багата сваімі спартыўнымі традыцыямі. Так, наш райцэнтр з’яўляецца радзімай алімпій-скай чэмпіёнкі Ядвігі Марко-Ксянж-ковай. Нарадзілася Ядвіга ў 1939 го-дзе. Па волі лёсу апынулася ў Польш-чы. Стала выдатнай валейбалісткай. На працягу многіх гадоў уваходзіла ў склад нацыянальнай зборнай Польшчы. Першым значным дасягненнем каманды ў 60-я быў бронзавы медаль на алімпійскіх гульнях у Токіо. На гэтых гульнях валейбол быў упершыню ўключаны ў алім-пійскую праграму. У зборнай Польшчы па валейболе Ядвіга выступала з 1959 па 1969 гады. На су-светных спаборніцтвах у 1960 годзе атрымала тытул “Міс чэмпіянату свету”.
Зэльвенцы могуць ганарыцца спартыўнымі дасягненнямі братоў Лявона і Вячаслава Карозаў, а таксама Мікалая Дожына, які ў 70-х гадах стаў прызёрам Усесаюзнай спартакіяды вучняў у Казахстане.
Развіццё спартыўных дасягненняў немагчыма без мудрага і таленавітага настаўніка ці трэнера. Прадстаўленыя ў музеі фотаздымкі, узнагароды адлюстравалі працоўны шлях настаўніцы фізічнага выхавання Ірыны Станіславаўны Тукальскай. З прыходам яе ў школу больш значнымі сталі вынікі ў дзяўчат, асабліва па гімнастыцы і валейболе.
У 1967 годзе пачала працаваць Зельвенская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа (ДЮСШ). Былі адкрыты секцыі па гандболе, фехтаванні, футболе, лёгкай атлетыцы і веславанні на байдарках і каноэ. У музеі змешчаны плакат, які быў прысвечаны 30-годдзю адкрыцця спартыўнай установы. Адным з трэнераў школы быў Леанід Ган. У 1959 годзе пасля заканчэння тэхнікума фізічнай культуры ён быў накіраваны на працу ў Зэльвенскую СШ. Значных поспехаў пад яго кіраўніцтвам дасягнулі гандбалісты. Так, Уладзімір Міхута стаў чэмпіёнам свету сярод юніёраў у Фінляндыі ў 1983 годзе, Сяргей Варабей і Мікалай Крамнік – чэмпіёнамі Савецкага Саюза сярод сельскіх спартсменаў. Праца Леаніда Пятровіча высока адзначана: у 1980 годзе яму прысвоена званне “Заслужаны трэнер БССР”, яго выхаванцу Міхаілу Міхуце ў 2002 годзе – майстра спорту. Разам з Віктарам Віннікам ён з’яўляўся членам пастаяннага складу нацыянальнай
каманды Рэспублікі Беларусь па гандболе.
Гонар Зэльвы – Наталля Васілеўская, якая з’яўляецца членам зборнай каманды Беларусі па гандболе, чэмпіёнам рэспублікі ў складзе
каманды “Гараднічанка”. У 2015 го-дзе Наталля прыязджала ў Зэльву. Падчас сустрэчы з юнымі спартсменамі падарыла сваю спартыўную футболку з аўтографам, якая заняла ганаровае месца сярод экспанатаў музея.
Трэнеру Станіславу Уладзіслававічу Путрэшы (секцыя футбола) таксама ўдалося наладзіць паспяховую работу з выхаванцамі і дабіцца значных вынікаў: Мікалай Буцько стаў бронзавым прызёрам рэспублікан-скай спартакіяды; Валерый Логінаў – сярэбраным прызёрам чэмпіянату СССР; Віктар Юйко – прызёрам і пераможцам абласных, рэспубліканскіх і ўсесаюзных першынстваў, уладальнікам кубка Рэспублікі Беларусь у складзе Гродзенскага “Нёмана”. Дзмітрый Агароднік з’яўляўся членам нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па футболе, выступаў за “Зеніт” (Пецярбург). У экспазіцыі размешчаны футбольны мяч клуба, дзе ёсць і здымак Дзмітрыя.
Новы стымул у раёне атрымала спартыўнае жыццё пасля адкрыцця ў пачатку 70-х галоўнай спартыўнай арэны раёна – стадыёна. Тут праводзіліся разнастайныя спаборніцтвы, сярод якіх – футбольныя матчы на прыз Героя Сацыялістычнай Працы Аляксандра Жамойціна. Слаўная традыцыя працягваецца: сёлета футбольная каманда “Энергія” стала чэмпіёнам Гродзенскай вобласці па мініфутболе. У яе складзе і нашы былыя выпускнікі Сяргей Кілейка, Дзмітрый Сай, Ілья Аліеў, Генадзій Арочка… Дзмітрый Сай з’яўляецца членам дубліруючага складу каманды “Нёман”.
Наведвальнікі музея змаглі па-трымаць у руках форму варатара, пазнаёміцца з яго ўзнагародамі, фотаздымкамі, атрыбутамі спартыўных спаборніцтваў. Даведаліся, што ў 70–80-х гадах вучні здавалі нарматывы ГПА, пасля дасягнутых поспехаў ім уручаліся значкі. На выставе прадстаўлены экспанаты, звязаныя з алім-піядай у Маскве, узнагароды вучняў школы.
Спадзяёмся, што наша выстава зацікавіць вучняў да заняткаў фізкультурай і спортам. Канікулы яны правядуць не за камп’ютарам, а на спартыўных пляцоўках.
Савет музея дзякуе за дапамогу ў арганізацыі выставы С.Г.Сай, У.С. Дзерачэніку, Г.А. Галаско, І.С. Тукальскай, С.У. Путрэшы.
Лілія Сідорка, кіраўнік народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Светач” СШ №3.