Литературная гостиная: читайте Симонова

3265

Даследчыкі творчасці К.М. Сіманава сцвярджаюць: не было ў сусветнай літаратуры прыкладу, каб паэзія аднаго чалавека стала зброяй, на-дзеяй і любоўю цэлага народа ў найцяжэйшы час выпрабаванняў.


Вершы Сіманава “Жди меня”, “Убей его”, “Ты помнишь”, “Алёша, дороги Смоленщины” былі не проста на слыху: яны сталі голасам кожнага салдата і работніка тылу. Вядомы літоўскі паэт Э.Межалайціс пісаў пра магутнае ўздзеянне на яго верша “Жди меня” так: “Прочел и вздрогнул, как от удара током. Поэт словно угадал мысли. Словно у меня самого сложились слова “Жди меня…” Тогда это были самые сокровенные слова. Мои слова. И вот нашелся поэт, который опередил меня и высказал всем мою сокровенную мысль, мое желание. Но в это время эти слова принадлежали не только ему, не только мне, – они были всеобщей думой, надеждой, мольбой”.
Сёлета споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння славутага пісьменніка. Яго жыццю і творчасці быў пры-свечаны літаратурны вечар “От героев былых времён не осталось порой имён…” у раённай бібліятэцы. Бібліятэкары запрасілі на мерапрыемства вучняў сярэдняй школы №2 і дарослых чытачоў (на здымках). Каб хоць крыху наблізіць прысутных да феномену Сіманава, дэманстраваліся ўрыўкі з дакументальных і мастацкіх фільмаў, слайды, аўдыёзапісы… Вершы чыталі артысты з экрана, школьнікі і актывісты бібліятэкі.

3266
Працуючы ў ваенных газетах, Сіманаў за чатыры гады вайны пабываў на многіх франтах. Як пісаў сам паэт у “Корреспондентской застольной”, “от Москвы до Бреста нет такого места, где б ни скитались мы в пыли с “лейкой” и с блокнотом…” Кожная камандзіроўка пакідала пасля сябе, акрамя рэпартажа, след у душы і паэзіі. Але асабліва памятнай стала першая: пад Магілёў у чэрвені 41-га. Там ён стаў тым, каго зараз ведае свет: бясстрашным ваенкарам, палымяным паэтам, сапраўдным салдатам. Там атрымаў першае баявое хрышчэнне, ледзь застаўся жывым. Там ён адчуў усю глыбіню трагедыі народа, зразумеў сваю непарыўную сувязь з ім. (Нездарма ў запавеце Сіманаў прасіў развеяць яго астанкі на Буйніцкім полі пад Магілёвам, што і было зроблена яго нашчадкамі.)
Агромністае гора разрасталася, расцякалася вогненнымі аблокамі па Беларусі, Украіне, Расіі. Здавалася, што немагчыма знайсці словы, каб выказаць увесь народны боль – такім агромністым быў той боль. Сіманаў знайшоў. У вершах, рэпартажах, дзённіках, сцэнарыях. Потым – у аповесцях і раманах. Ён не ішоў на здзелкі з сумленнем, заўсёды пісаў і адстойваў праўду. Трылогія “Живые и мёртвые” – яркае сведчанне яго адстойвання трагічнай праўды вайны.
Радкі з верша “Майор привёз мальчишку на лафете” пра сівога (!) хлапчука ашаламлялі і ўражвалі да глыбіні, не пакідалі раўнадушным ніводнага чалавека.
Сіманаў здзіўляў многіх сваёй працаздольнасцю. Як сведчыў Мікалай Ціханаў, ён пісаў “в походе, в машине, в блиндаже между двух боёв, в ходе случайного ночлега под обгорелым деревом, занося в блокнот увиденное”. Такім ён застаўся і пасля вайны. Зноў зрываўся па першаму клічу то на Крайнюю Поўнач, то на Далёкі Усход, то ў Сярэднюю Азію. Ён меў мноства грамадскіх абавязкаў. Дзякуючы яму былі выдадзены многія забароненыя кнігі, у тым ліку “Мастер и Маргарита” Міхаіла Булгакава, раманы Ільфа і Пятрова, вершы Восіпа Мандэль-
штама, творы Ільі Эрэнбурга. Па яго ініцыятыве і падтрымцы ў дамах пісьменнікаў арганізоўваліся выставы мастакоў Пірасмані, Татліна, Пятрова-Водкіна і іншых. Створана музей-кватэра Блока ў Пецярбургу. Захавана кватэра Маякоўскага ў Маскве. Створаны помнікі Арсеневу і Яшыну… Ён сам прызнаваўся, што многага не паспеў як пісьменнік з-за вялікай колькасці грамадскіх абавязкаў.
Да літаратурнай імпрэзы бібліятэкары спецыяльна сабралі на выставу ўсе творы Канстанціна Сіманава, што захоўваюцца ў раённай бібліятэцы. І, вядома, многа прац даследчыкаў пра яркае жыццё вялікага пісьменніка. Звяртайцеся да гэтых твораў, чытайце і перачытвайце тых, хто на працягу ўсяго жыцця быў голасам і сумленнем цэлага народа.
Яніна ШМАТКО.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.