Людзі мастацтва

1382 Дзіцячая школа мастацтваў – адна з вядучых устаноў культуры раёна. Тут працуюць таленавітыя музыканты, мастакі, танцоры – усяго 45 педагогаў. Школу наведваюць 414 дзяцей, якія навучаюцца на трох аддзяленнях: музычным, мастацкім і харэаграфічным. Малюнкам развіваецца мысленне 1381 – Для дзіцяці вельмі важна бачыць вынікі сваёй працы. Не проста складваць у стол, а абавязкова паказваць сваю творчасць іншым: бацькам, сябрам, знаёмым, – лічыць настаўнік мастацкага класа Жанна Еўтухоўская. За 11 гадоў існавання аддзялення шмат яго вучняў вырашылі звязаць сваё жыццё з мастацтвам, архітэктурай, дызайнам. Заняткі праходзяць па трох накірунках: малюнак, жывапіс і кампазіцыя. Дадаткова дзеці могуць асвойваць дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Карціны з пясочнай анімацыі, пластыліну, фарбы, пап’е-машэ – работы можна ўбачыць у гэтым сезоне ў творчым класе. З асаблівым інтарэсам хлопчыкі і дзяўчынкі займаюцца маляваннем на летніх і зімніх пленэрах. На базе школы створаны і эстэтычны клас, які аб’ядноўвае дзяцей ва ўзросце ад 5 да 7 гадоў. Тут яны вучацца спяваць, танцаваць і маляваць на працягу пэўнага перыяду. Потым гэта дае магчымасць кожнаму выхаванцу выбраць той занятак, які больш за ўсё спадабаецца. Як педагог, Жанна Іосіфаўна ўпэўнена сцвярджае: «Маляванне не толькі развівае ўседлівасць і акуратнасць, але і вучыць дзяцей думаць, удасканальвае іх мысленне». Чароўны свет музыкі На музычным аддзяленні дзеці вучацца ігры на саксафоне, цымбалах, домры, фартэпіяна, гітары, баяне, акардэоне. Прафесіяналы сваёй справы Ула-дзімір Сарокін, Наталля Шостак, Таццяна Саладуха, Наталля Александровіч, Таццяна Кароза, Аляксандр Сямёнчык, Людміла Латош, Дзмітрый Іваноў з года ў год перадаюць вучням свае веды і навыкі. Індывідуальныя заняткі, па словах настаўніка па класе баяна Дзмітрыя Іванова, больш эфектыўныя, чым групавыя: яны дазваляюць дзіцяці цалкам сканцэнтравацца на працы. – У нас склалася выдатная традыцыя – актыўна ўдзельнічаць у музычных мерапрыемствах – конкурсах імя К. Горскага, І. Жыновіча, «Масты надзей», «Новыя імёны», «Залатая ліра Палесся», – расказала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Наталля Шостак. – Ніводнае свята ў раёне не праходзіць без выступленняў ансамбля народных інструментаў «Калаж», дзіцячага фальклорнага ансамбля «Медуніца», школьнага хору, дзіцячага харэаграфічнага ансамбля «Зальвяначка», народнага духавога аркестра. Да рэспубліканскага конкурсу імя І. Жыновіча, які пройдзе ў наступным годзе, ужо рыхтуюцца 3 баяністы і дамрыст. Удзел у конкурсе «Залатая ліра Палесся», які адбудзецца ў Гомелі ўжо ў лістападзе, прымуць вучні школы Наталля Сямёнчык і Аляксандра Тарасевіч. У рытме танца 1380 Вялікай папулярнасцю сярод дзяцей і падлеткаў карыстаецца і харэаграфічнае аддзяленне. Як адзначае педагог Ірына Вежнавец, усе хлопчыкі і дзяўчынкі з асаблівым задавальненнем наведваюць заняткі нават у перыяд канікул. Яны становяцца сапраўдным згуртаваным калектывам: перажываюць адзін за аднаго падчас кожнага выступлення і, безумоўна, радуюцца агульным поспехам. На харэаграфічным аддзяленні дзеці могуць наведваць заняткі па наступных накі-рунках: класічны, народна- сцэнічны, гісторыка-бытавы, сучасны бальны танец, рытміка, партэрная гімнастыка. А патрабавальныя, але такія таленавітыя і ўважлівыя настаўнікі, як Ірына Вежнавец, Іна Германовіч і Цімафей Жукоўскі, прыкладуць усе намаганні, каб у кожным выхаванцы запаліць светлы праменьчык творчасці, дапамагчы паверыць у сябе, у свае здольнасці. Яўгенія БЕЛАУСАВА.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.