Максим Макей: умение побеждать

На ХХІ Чэмпіянаце першынства свету па каратэ-до наш зямляк Максім Макей заваяваў нямала высокіх узнагарод. На працягу пяці апошніх гадоў ён застаецца ў ліку лепшых каратыстаў Беларусі.

Максим Макей: умение побеждать

– У спартыўны клуб каратэ “Фудасін” мяне прывялі бацькі, як толькі я пайшоў у школу, – расказвае спартсмен. – Спачатку было вельмі цяжка: нягледзячы на вялікія фізічныя нагрузкі на трэніроўках, мае дасягненні былі даволі сціплыя, узнікалі думкі пакінуць каратэ. Але трэнер падба-дзёрыў: перамогі лёгка не даюцца. Таму, прыходзячы са школы дадому, я кожную вольную хвіліну ўдзяляў каратэ, дзясяткі разоў паўтараў  фармальныя практыкаванні, розныя ўдары і стойкі. І поспех прыйшоў. У 2006 годзе на рэспубліканскіх спаборніцтвах я заняў чацвёртае месца. Яшчэ праз год у мяне з’явіліся першыя сярэбраныя і залатыя ўзнагароды. У 2008 годзе ўжо ў складзе Нацыянальнай зборнай Беларусі ўдзельнічаў у міжнародных спаборніцтвах “Кубак Свету па каратэ”. Затым быў першы чэмпіёнскі тытул на міжнародным чэмпіянаце “Кубак Балтыі”. Дапамаглі трэніроўкі як са сваім настаўнікам, так і з галоўным трэнерам Беларускай нацыянальнай зборнай Андрэем Вількіным, старшымі трэнерамі Святланай і Вольгай Вількінымі. 

На ХХІ Чэмпіянаце свету ў індывідуальным ката выступаў у малодшай узроставай групе. Фармальныя практыкаванні, якія мы павінны былі выконваць, арганізатары не ўключылі ў праграму спаборніцтваў. Таму на хаду прый-шлося рыхтаваць другое выступленне. У выніку я выйшаў пераможцам у трох паядынках. У фінале сустракаўся з моцнымі сапернікамі з Румыніі. Вынікаў чакаў з хваляваннем. У час урачыстага закрыцця чэмпіянату маё імя назвалі сярод бронзавых прызёраў. Але расслабляцца было рана: наперадзе чакалі паядынкі ў інды-відуальным кумітэ. Да выхаду ў фінал атрымаў тры перамогі. Крыўдна, што, нягледзячы на нічыю ў фінальным паядынку з румынскім спартсменам, суддзі пасля абмеркавання аддалі перамогу саперніку, і я атрымаў толькі бронзавую ўзнагароду. У камандным кумітэ выступаў разам са спартсменамі з Мінска і Пінска. Мы перамаглі і ў фінале, дзе на татамі сустракаліся з каратыстамі з Балгарыі.

Па выніках чэмпіянату і першынства свету беларускія каратысты заваявалі 40 медалёў, што дазволіла камандзе нашай краіны заняць трэцяе месца.

 

Асабліва запамінальным было вяртанне ў Мінск, дзе нас на галоўным пероне цэнтральнага аўтавакзала сустракалі з кветкамі не толькі родныя і блізкія, але і здымачная група тэлеканала “Мінск 24 ДАК” – пра нашу перамогу даведалася ўся Беларусь.  

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.