Мары збыліся ў “Мары”

a64ff442cddc5ee45008c27205ea4ffc 052a2375308cff8b102f1d4c23c5b821 На зімовых канікулах вучні малодшых і сярэдніх класаў Князеўскай гімназіі актыўна адпачывалі ў аздараўленчым лагеры “Мара”. Пры наборы выхаванцаў у атрады перавага аддавалася дзецям з малазабяспечаных і няпоўных сем’яў. Набыўшы багаты вопыт арганізацыі вольнага часу дзяцей, начальнік лагера Алена Кеўлюк, яе намеснік Таццяна Рачок і выхавальнікі прапанавалі падлеткам цікавую праграму. Заінтрыгаваць іх удалося літаральна з першага дня. У госці завіталі Дзед Мароз са Снягуркай, ролі якіх удала выканалі вучні старэйшых класаў. Тое, аб чым марылі дзеці на працягу года, збылося, што сімвалічна, у “Мары”. Яны атрымалі салодкія падарункі, вадзілі карагоды, дэманстравалі бацькам свае таленты. Не менш насычанымі былі і іншыя дні. Напрыклад, вучні-выдатнікі пабывалі на раённай дабрачыннай ёлцы, самыя актыўныя – на зімовым свяце ў аздараўленчым лагеры “Блакіт-ная хваля”. Ну, а каб самыя прыемныя моманты адпачынку адклаліся ў памяці, адзін з дзён дзеці прысвяцілі маляванню. На карцінах яны адлюстроўвалі сваё бачанне Новага года. Потым з дзіцячых работ была аформлена выстаўка. З малодшымі дзецьмі выхавальнікі праводзілі разнастайныя гульні, са старэйшымі – віктарыны. Адным словам, кожнае мерапрыемства арганізоўвалася з карысцю для здароўя хлопчыкаў і дзяўчынак. Як толькі выпадала магчымасць, настаўнікі фізічнай культуры прапаноўвалі гімназістам актыўны зімовы адпачынак: пакатацца на каньках і лыжах. На развітанне ўсе выхаванцы ад гімназічнага Дзеда Мароза атрымалі салодкія падарункі. Вольга НАРУШ, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Князеўскай гімназіі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.