Миля» — шаг вперед

Зэльвенцы ўжо ацанілі прывілею магазіна “Міля” ТАА “Дабравойт”, які працуе ў пасёлку па вуліцы Шашэйнай. Пашырэнне плошчы гандлёвай залы і асартыменту харчовай прадукцыі стала яшчэ адным прыемным падарункам для жыхароў мікрараёна “Паўднёвы”.

Тавар – на любы густ

Той факт, што наведаўшы магазін, нават самы патрабавальны пакупнік будзе задаволены, не выклікае сумненняў. Складальнікі паспяховага гандлю – шырокі асартымент, цэны – ніжэй рыначных, скідкі, ветлівае абслугоўванне. 

У прасторнай зале ад разнастайнасці прадуктаў разбягаюцца вочы. Дырэктар магазіна Іосіф Даукшыс паведаміў, што пашырэнне плошчы гандлёвай залы было выклікана прапановай саміх жа наведвальнікаў. Людзям падабаўся асартымент тавараў, іх якасць і выкладка. Аднак вузкія праходы паміж гандлёвымі радамі стваралі невялікі дыскамфорт (асаблі-ва ў гадзіны пік). Кіраўніком і калектывам магазіна, а таксама прадстаўнікамі аддзела архітэктуры і будаў-ніцтва, землеўпарадкавальнай службы было праведзена апытанне пакупнікоў – амаль 100 працэнтаў рэспандэнтаў выказалі меркаванне наконт пашырэння тэрыторыі магазіна. За кошт уласных сродкаў і пры садзейнічанні будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “ЭлайАртБуд” рэканструкцыя і рамонт аб’екта былі праведзены ўсяго за два месяцы. Пры тым, дзейнасць гандлёвай кропкі і абслугоўванне пакупнікоў не спыняліся ні на дзень. 

Такім чынам, плошча магазіна павялічылася на 70 кв.м, дадаткова абуладкаваны складскія памяшканні, набыта новае спецыяльнае хала-дзільнае абсталяванне для малочнай прадукцыі, рэгал пад агародніну і садавіну, аформлены вугалок пакупніка. Дзякуючы зладжанай рабоце працоўнага калектыву, раскладка дадатковай прадукцыі была праведзена за два дні. Зараз яе асартымент складае больш за тысячу найменняў, пры тым ён з кожным днём папаўняецца і абнаўляецца. Асаблівым попытам у зэльвенцаў і гасцей пасёлка карыстаюцца мясная прадукцыя адкрытых акцыянерных таварыстваў “Ваўкавыскі мясакамбінат”, “Слонімскі мясакамбінат” і “Дзяржынскі мясакам-бінат”. Разнастайную прадукцыю з птушкі пастаўляюць Скідзельская  птушкафабрыка філіяла ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі”, ААТ “Дзяржын-ская бройлерная птушкафабрыка”. Упершыню пасля рэканструкцыі магазіна ў дадатак да існуючых малочных тавараў, прадстаўленых Ваўкавыскім ААТ “Белакт”, Брэсцкім заводам малочнай прадукцыі “Савушкин продукт”, завезены апошні брэнд – “Бабушкина крынка” Магілёўскага малочнага камбіната. 

Для захоўвання замарожанай рыбы спецыяльна ўстаноўлены вялікі халадзільнік. Гэта дало магчымасць пашырыць асартымент рыбнай прадукцыі да 8 відаў, уключаючы рыбныя палачкі і катлеты. Праз пэўны час пакупнікоў парадуюць і замарожанай агароднінай.

Хлебабулачная прадукцыя мясцовай вытворчасці сярод іншай вылучаецца смакавымі якасцямі. Добрыя водгукі ў яе адрас прадаўцы чуюць не толькі ад зальвян, але і праезджых пакупнікоў нават з бліжняга замежжа. Таму хлеб завозіцца толькі з цэха хлебабулачных вырабаў Зэльвенскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства па графіку два разы ў дзень. Праўда, бывае і такое, што здзяйсняецца дадатковы завоз.

Выбар круп і макаронных вырабаў – на любы густ і толькі беларускіх вы-творцаў. Больш таго, дырэкцыяй за-ключаны дагавор з ААТ “Мінскі кам-бінат хлебапрадуктаў “Столичная мельница” на пастаўку пашыранага асартыменту. Як дарослага, так і юнага пакупніка, поўнасцю задавальняе  кандытарская прадукцыя. Паліцам са смачным пячэннем, пернікамі, сухім сняданнем, цукеркамі і зефірам адведзена асобнае месца. Да святочнага стала можна набыць кулінарную выпечку і тарты як мясцовай, так і ваўкавыскай вытворчасці.

Таксама шырокі асартымент карысных сокаў, фруктовых і газіраваных напояў, слабаалкагольнай і алкагольнай прадукцыі. Новыя люстраныя вітрыны візуальна палепшылі і сам працэс выбару.

У хуткім часе пакупнікоў парадуе і магчымасць набыць у “Мілі” тавары першай неабходнасці – мыйныя сродкі, зубную пасту і г.д.

Цэны ў магазіне на ўсю прадукцыю невысокія. Скідкі дзейнічаюць ужо з моманту адкрыцця гандлёвай кропкі. Пры разліку на касе можна звярнуць увагу на тое, што ў наяўнасці ёсць тэрмінал. Пры неабходнасці, можна разлічыцца за пакупку як наяўнымі грашыма, так і банкаў-скай пластыкавай карткай. 

Каменціруючы ход выканання планавых паказчыкаў, дырэктар магазіна прыйшоў да высновы, што няма таго тавару, які б не прадаваўся – настолькі ўмела прапануюць яго работнікі.

Калектыў працуе толькі на пазітыў

Па шматлікіх водгуках пакупнікоў, акрамя спакойнай музыкі і кандыцыянераў, прывабліваюць зайсці ў магазін ветлівыя і тактычныя адносіны работнікаў. Вы не можаце зрабіць пра-вільны выбар? Тут жа дапамогуць. Старэйшым людзям з-за дрэннага зроку цяжка разгледзець тэрмін годнасці на прадуктах – напісаны дробным шрыфтам. Дзяўчаты акрамя таго, што зачытаюць яго, яшчэ і параяць, які прадукт у гэтым узросце ўжываць больш карысна. Кідаецца ў вочы і добразычлівае абслугоўванне маленькіх пакупнікоў. Асабліва шчырымі адносінамі да іх вылучаюцца прадаўцы Людміла Аляшчук і Кацярына Густыр. Трэба адзначыць, што часта сустракаюцца такія сітуацыі, калі пакупнік шукае якасны аналаг упадабанага прадукту. І тут ён не застанецца без пакупкі. 

Дарэчы, уважлівае абслугоўванне – самы галоўны аспект у рабоце калектыву. Кіраўніцтва таксама хутка рэагуе на прапановы і пажаданні зэльвенцаў наконт наяўнасці таго ці іншага тавару, абслугоўвання, чысціні і парадку. Заўвагі і просьбы гатовы выслухаць і па тэлефоне 2-40-79.

За амаль тры гады работы ўжо можна гаварыць, што калектыў поўнасцю сфарміраваўся і калегі сталі падтрымкай адзін аднаму. На сённяшні дзень у штаце налічваецца 14 чалавек. Большасць працуе з першага дня адкрыцця кропкі, многія зарэкамендавалі сябе як прафесіяналы сваёй справы. Жаданнем працаваць, адказнымі адносінамі да выканання абавязкаў вызна- чаюцца Наталля Замалойка, Ірына Каралёва і Людміла Крэчка. Багатая разнастайнасць прадукцыі, своечасовыя заказы і пастаўкі, безумоўна, залежаць ад таваразнаўцы Алены Казлоўскай. Нядаўна прыйшла ў калектыў Анастасія Ламека і адразу ж праявіла сябе. Яна не скардзіцца ні на стомленасць, ні на масавы паток пакупнікоў. Заўсёды ветлівая і з усмешкай абслугоўвае  жыхароў пасёлка і гасцей – рускіх, палякаў, чэхаў (часта заходзяць, каб набыць прадукты з сабой у дарогу). Зусім непрыкметная, але вельмі важная работа грузчыка Анатолія Ленца. Кіраўнік “Мілі” Іосіф Вайцехавіч, беручы мужчыну на работу, ніколькі не сумняваўся ў яго працавітасці. Зараз старанны работнік з кожным днём адкрывае свае новыя здольнасці. Гля-дзіш, у недалёкім будучым яго чакае павышэнне. Тое, што аб’ект і прылягаючая да яго тэрыторыя заўсёды чыстыя і ў парадку, несумненная за-слуга прыбіральшчыцы Тамары Цімашок.

– Калі чалавек з задавальненнем ідзе на работу, прыкладвае максімум старання, каб праца яго і калег была заўважана і ацэнена, сумненняў у поспеху не можа быць, – разважае дырэктар Іосіф Даукшыс. – Таму ў нашым калектыве стварыліся добразычлівыя адносіны, заснаваныя на даверы, падтрымцы і ўзаемавыручцы. Мы – адна каманда, і дзейнічаем па прынцыпе: стаўся да людзей так, як хацеў бы ты, каб адносіліся да цябе.

Па словах Іосіфа Вайцехавіча, яму вельмі пашанцавала з бухгалтарам Марыяй Сухадольскай. Гэта на рэдкасць стрыманы, камунікабельны, адказны і прыстойны чалавек ва ўсіх адносінах. Яе ўменню і жаданню працаваць не толькі трэба па-добраму зайздросціць, але і штодзённа  вучыцца. Марыя Канстанцінаўна спецыяльнай навучальнай установы, звязанай менавіта з гандлем, не заканчвала. За плячамі – Ашмянскі сельгастэхнікум, Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут. Атрымаўшы спецыяльнасць бухгалтара і эканаміста, ёй давялося пазнаць нюансы дзейнасці і сельгаспрадпрыемстваў, і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, і будаўнічай сферы. Жанчына прызнаецца, што яе ніколі не палохалі цяжкасці. Бухгалтар узяла на сябе абавязкі па састаўленні бізнес-плана і зрабіла першую справаздачу па інвестыцыях. Вынікі яе работы гавораць самі за сябе: гадавыя праверкі ўстановы рознымі структурамі заўсёды праходзяць без заўваг, а тавара-абарот з адкрыцця гандлёвай кропкі павялічыўся ў 4 разы. Дырэктар таксама адзначае вялікую заслугу Марыі Канстанцінаўны ў тым, што гандлёвы аб’ект “Міля” цвёрда трымаецца на спажывецкім рынку раёна. 

Як бачна, дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву і зладжанаму калектыву, “Міля” з кожным днём набірае абароты.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.