Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Тэорыя і практыка выбарчага працэсу»
Сёння ў Мінску пачала сваю работу Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Тэорыя і практыка выбарчага працэсу». Мадэратарамі секцыі «Выбарчае права і сучасныя выбарчыя тэхналогіі» сталі старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Семяняка В.М. і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сівец С.М.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Нацыянальны сход і Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі, а таксама Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце. Мэтай правядзення канферэнцыі з’яўляецца абмен вопытам падрыхтоўкі і правядзення выбарчых кампаній і ўдасканалення выбарчага заканадаўства, прымянення сучасных выбарчых тэхналогій, забеспячэння электаральнага суверэнітэту, павышэння прававой пісьменнасці выбаршчыкаў. У першай палове дня канферэнцыя праходзіць у Авальнай зале Дома ўрада, У другой яе ўдзельнікі будуць працаваць у секцыйным фармаце ў Доме ўрада і ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце.
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Комментарии отключены