Мудрость и опыт Зельвенского края

Мудрость и опыт Зельвенского края

Напярэдадні Дня пажылых людзей у раённым Доме культуры адбыўся тэматычны вечар, на які сабраліся ветэраны вайны і працы. У кожнага з гэтай катэгорыі людзей цікавая і багатая на падзеі біяграфія. Усе яны сумленна працавалі ў розных галінах народнай гаспадаркі і ўнеслі свой уклад у развіццё і працвітанне роднага краю.  

У фае можна было пазнаёміцца з творчай выставай, на якой былі прадстаўлены работы пажылых людзей. Вельмі ўразілі ўсіх пано біблейскай тэматыкі, вышытыя ўмелымі рукамі Лідзіі Бабрукевіч, расшытыя рознакаляровымі кветкамі рушнікі Ліліі Шлык, вязаныя сурвэткі і іншыя рэчы Галіны Андрэевай. Прысутныя з задавальненнем разглядалі арыгінальныя вырабы з прыродных матэрыялаў, зробленыя ўмеліцай Аленай Пайзулаевай, акварэльныя малюнкі Ніны Поршневай.

Мудрость и опыт Зельвенского края

Арганізатары мерапрыемства паклапаціліся не толькі аб культурным адпачынку, але і зрабілі ўсё магчымае, каб пажылыя людзі правялі час з карысцю. Работнікі медыцыны прапаноўвалі праверыць артэрыяльны ціск. Можна было скарыстацца паслугай цырульніка цэнтра сацыяльнага аб-слугоўвання насельніцтва – бясплатна зрабіць прычоску ці стрыжку. А яшчэ работнікі цэнтра шчыра запрасілі выпіць кубак гарачага чаю.

Затым усіх запрасілі ў глядзельную залу. З прывітальнымі словамі да прысутных звярнуліся начальнік    упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наталля Юркевіч і старшыня раённай арганізацыі Беларускага аб’яднання ветэранаў Віктар Васіліцкі. У сваіх прамовах яны падзякавалі пажылым людзям за нястомную працу і выказалі словы ўдзячнасці за тое, што апошнія перадаюць свой багаты вопыт маладым, вучаць іх дабру, а таксама пажадалі ім здароўя, сямейнага цяпла, заўсёды заставацца маладымі душою.

Мудрость и опыт Зельвенского края

Канцэртную праграму ад-крыў добра вядомы ў нашым раёне і за яго межамі народны хор ветэранаў вайны і працы “Успамін”. Затым музычныя падарункі віноўнікам урачыстасці дарылі лепшыя выканаўцы і юныя артысты дашкольных і навучальных устаноў Зэльвы. Прыгожыя музычныя творы выканаў народны ансамбль народных інструментаў “Калаж”. Вельмі ўразіла ўсіх песня ваеннай тэматыкі ў выкананні неаднаразовай пераможцы абласных і рэспубліканскіх конкурсаў і аглядаў мастацкай самадзейнасці, салісткі хору “Успамін” Стані-славы Прызван. Доўга не змаўкалі бурныя апладысменты, адрасаваныя таленавітай спявачцы.

Мудрость и опыт Зельвенского края

 Усе, хто прысутнічаў на мерапрыемстве, уважліва слухалі выступленні, падпявалі самадзейным артыстам. Увогуле, атмасфера ў зале была шчырай і цёплай. Ніхто не застаўся без увагі, усе пайшлі дамоў з добрым настроем. Гэта і зразумела, бо самае галоўнае, што патрэбна пажылым людзям, – увага і паважлівыя адносіны.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.