На Гродзеншчыне створана асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў

У законе «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» прапісана норма, згодна з якой можна ствараць асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў. Тэма не новая. Яна неаднаразова гучала і ў Савеце Рэспублікі, і ў парламенце, і на ўзроўні абласных, базавых, пярвічных Саветаў. Але першаадкрывальнікам у гэтым накірунку стала Гродзенская вобласць. – На адной з сесій абласнога Савета дэпутаты выказалі прапанову стварыць асацыяцыю мясцовых Саветаў дэпутатаў. У яе падтрымку яны прыводзілі важкія аргументы. Пер- шае – гэта дазваляе закон, і такое права трэба рэалізаваць. Па-другое, Саветы дэпутатаў усіх узроўняў – самастойныя юрыдычныя асобы, і кожны прадстаўляе свае інтарэсы. Калі мы аб’яднаемся ў асацыяцыю, то станем адной камандай, атрымаем адзіны юрыдычны статус, будзем упаўнаважаны прадстаўляць інтарэсы ўсіх членаў асацыяцыі на розных форумах, з’ездах, нарадах, а таксама прымаць рашэнні, падпісваць дагаворы аб супрацоўніцтве, – расказаў старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук. На Гродзеншчыне цесна супрацоўнічаюць з краінамі Еўрасаюза, тут шмат гарадоў-па-брацімаў. Дагаворы аб узаема-дзеянні заключаны не толькі на ўзроўні райвыканкамаў і раённых Саветаў, але і сельскіх Саветаў дэпутатаў. Разам з тым, за мяжой дэлегацыя канкрэтнага суб’екта не можа прадстаўляць інтарэсы ўсёй вобласці. А статус прадстаўніка асацыяцыі дасць магчымасць больш эфектыўна супрацоўнічаць па трансгранічных праектах, прыцягваць інвестыцыі ў эканоміку, плённа працаваць з замежнымі партнёрамі. Словам, пераходзіць да канкрэтных спраў. Асацыяцыя аб’яднае Саветы ўсіх узроўняў, дзе кожны будзе мець права голасу. Гэта, бяс-спрэчна, павысіць статус Саветаў базавага і пярвічнага звё- наў. У структуры будзе свой разліковы рахунак, які дазволіць акумуляваць сродкі і накіроў-ваць іх – па рашэнні праўлення або агульнага сходу – на сацыяльна значныя праекты. Людзі будуць бачыць: народныя абраннікі займаюцца канкрэтнымі справамі. У выніку гэта найлепшым чынам паўплывае на іх аўтарытэт. Асацыяцыя зможа таксама выступіць заснавальнікам камерцыйнай структуры, мець прыбытак, які таксама пойдзе на вырашэнне першачарговых для рэгіёну і людзей праблем. Акрамя таго, структура бу-дзе збіраць і аналізаваць інфармацыю па пытаннях мясцовага самакіравання, аказваць метадычную дапамогу. Дарога ў асацыяцыю адкрыта для ўсіх ахвотных Саветаў любых узроўняў. Пакуль у яе ўвайшлі Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў, Лідскі, Астравец- кі, Навагрудскі, Ваўкавыскі раённыя Саветы дэпутатаў. Сёння праводзіцца тлумачальная работа сярод Саветаў дэпутатаў пярвічнага ўзроўню. «Мы зрабілі толькі першы крок, будзем у гэтым накірунку развівацца і, самае галоўнае, даказваць, што асацыяцыі могуць унесці сваю лепту ў развіццё парламентарызму. I калі мы пакажам сваю эфектыўнасць, то да яе далучацца і іншыя», – лічыць Ігар Жук. «Звязда».
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.