На лугах — от рассвета до заката
У сельскагаспадарчым кааператыве “Бародзічы” над умацаваннем кармавой базы, павышэннем якасці сена, сенажу і сіласу заўсёды працуюць мэтанакіравана і вынікова. Старанна падрыхтаваліся да корманарыхтоўчага сезона і сёлета. Пераканаліся ў гэтым, пабываўшы ў пойме ракі Зальвянкі першага вытворчага ўчастка гаспадаркі.
– Працоўны дзень у членаў нашага корманарыхтоўчага атрада пачынаецца ў 7 гадзін і доўжыцца да 20.00, – адзначае загадчык участка Пётр Якімовіч. – Усе, хто ў гэтыя чэрвеньскія дні задзейнічаны ў рабоце на сенажацях, жывуць у напружаным рытме. Праца нялёгкая, але ўсе разумеюць яе важнасць. Прыклад паказваюць механізатары Сяргей Лабада, Мечыслаў Валюк, Юрый Лукашэвіч, Аляксандр Сідар, Анатолій Сасноўскі, Сяргей Грынцэвіч, Мікалай Клюкач. Падборку і пагрузку зялёнай масы вядуць Анатоль Жыліч, Артур Ясевіч. Дарэчы, каб загрузіць “МАЗ”, дастаткова каля трох хвілін, таму на адвозцы скошанай травы задзейнічана шмат механізатараў і вадзіцеляў. У іх ліку – Сяргей Патаповіч, Пётр Мятлюк, Анатолій Вікторка, Аляксандр Шпакоўскі, Яўгеній Гаеўскі, Уладзімір Боцька, Казімір Валюк, Сяргей Шалястовіч, Юрый Галаўко. Дапамогу вяскоўцам аказвае Зэльвенская сельгасхімія: штодзённа два аўтамабілі гэтага прадпрыемства накіроўваюцца на баро-дзіцкія сенажаці. Ажыццяўляюць у СВК “Бародзічы” нарыхтоўку сена і сенажу па сучаснай тэхналогіі – з выкарыстаннем палімернай плёнкі. Гэты накірунак работы даручаны механізатарам са стажам Андрэю Рысюку і Міхаілу Пасюку. Трамбоўка сенажу вядзецца кругласутачна на тэрыторыі комплексу па адкорме буйной рагатай жывёлы. На пагрузчыках “Амкадор” працуюць машыністы Уладзімір Маўчун, Мікалай Жук, Васілій Вярстак і Аляксандр Малей.
У гаспадарцы робіцца ўсё неабходнае, каб грамадскі статак быў забяспечаны якаснымі кармамі. Сельгаскааператывам ужо назапашана 266 т сена (21% ад задання) і 8940 т сенажу (38%), у тым ліку 3407 т з кансервантамі і 665 т у палімернай плёнцы.