На потоке — озимый ячмень
Хлебаробы Зэльвеншчыны прыступілі да ўборкі азімага ячменю. Ураджайнасць гэтай культуры па раёне складае 47,1 ц/га. Згодна з абласной зводкай, зэльвенскія аграрыі займаюць трэцяе месца пасля Гродзенскага і Мастоўскага раёнаў.
У СВК “Галынка” на ўборку азімага ячменю выйшлі Сяргей Карэнка з сынам Паўлам, Аляксандр Слёзнік, Аляксандр Антонік і Дзяніс Ра-дзівон. Ім спатрэбілася ўсяго паўтара дня, каб убраць усе засеяныя 50 гектараў. Намалочана 202 т збожжа пры ўраджайнасці 40,4 ц/га.
Адвозкай зерня займаліся вадзіцелі Іван Марчук, Міхаіл Кароль і Валерый Прыткоў. Аператары збожжасушыльнага комплексу “КЗСВ-30” Юрый Галаванаў і Сяргей Мацкевіч, якія працуюць пад пільным кантролем загадчыцы збожжасховішча Інэсы Пянцяк, даво-дзяць намалочанае да неабходнай кандыцыі.
Пасля ўборкі азімага ячменю сямейны экі-паж Карэнкаў і Аляксандр Слёзнік прадоўжылі ўборку насеннікаў мнагалетніх траў.
У гаспадарцы ёсць 6 збожжаўборачных камбайнаў з рапсавымі сталамі. Першымі на ўборку азімага рапсу выехалі Іван Гарбар, Уладзімір Шмат, Віктар Марчук і Міхаіл Шкнай. Сёлета гэтая культура дае добры ўраджай – 20 ц/га, другі паказчык па раёне пасля СВК “Сынкавічы”.