На свежыну да Міхася завіталі ўдзельнікі прэс-тура па Зэльвенскім раёне (+Відэа)
1 484
Шаноўных гасцей – прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі краіны – на гасціннай зэльвенскай зямлі віталі хлебам-соллю работнікі культуры раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Затым удзельнікаў прэс-тура чакала насычаная турыстычная праграма. Вялікую цікавасць выклікала наведванне Сынкавіцкай царквы, Дзярэчынскага і Крамяніцкага касцёлаў.
Журналістам рассказали аб гісторыі ўзнікнення і станаўлення святынь.
З задавальненнем прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі пазнаёміліся з экспазіцыямі адзінага ў Беларусі музея насякомых і пчалярства ў аграсядзібе «Старая Весь».
Гаспадар сядзібы «Сад маёй мары» Міхаіл Жыдок заахвоціў сваіх гасцей да квэст-гульні, прайсці пасвячэнне ў турысты, пасмакаваць зялёныя кактэйлі і загадаць запаветнае жаданне, павязаўшы стужку на кедроваё дрэўца.
Гаспадары аграсядзібы «Верас» Ірына і Міхаіл Макеі – сапраўдныя захавальнікі беларускіх народных традыцый. На гэты раз сваім наведвальнікам яны прапанавалі стаць удзельнікамі раздзелкі кабана.
Затым правялі майстар-клас па прыгатаванні дамашніх каўбас «Пальцоўка» і «Кашанка».
Майстар-клас па беларускіх народных танцах гасцям даў фальклорны калектыў «Званочкі» з Дзярэчына.
Ніхто з удзельнікаў прэс-тура не застаўся без падарункаў.
Іх яны змайстравалі ўласнымі рукамі ў цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры.
Наталля МАЦЮК